Гісторыя1111

Героі эпохі Грунвальда

15 ліпеня — гадавіна Грунвальдскай бітвы.

Сярэднявечны рыцар — якім яму даводзілася быць? Піша гісторык Наталля Сліж.

XIV—XV стагоддзі — гэта час, калі надзвычай былі запатрабаваныя мужныя ваяры. Пра Грунвальдскую бітву 1410 года шмат напісана: перадумовы падзеі, склад войскаў, ход бою. Але мне б хацелася звярнуць увагу на тагачасных ваяроў.

Цяпер юнакі наведваюць рыцарскія клубы. У іх можна навучыцца валодаць зброяй, насіць даспехі. Не так лёгка насіць нават кальчугу. Аднак тое ўсё — гульня. Коштам тут не выступае жыццё, гонар, свабода, краіна.

Калі паглядзець на тагачасныя войны і ў тым ліку на Грунвальдскую бітву, узнікае пытанне: які ж трэ было мець характар, каб ісці ў сечу, з якой вярнуцца жывым было вялікай удачай, а непараненым — шчасце?

Сераднявечныя бітвы ўяўлялі сабой жорсткае відовішча. Бітва 1399 г. на рацэ Ворскле з Ардой, у якой войска Вітаўта было разбітае, апісваецца так: «…Татары з лукаў бесперапынку страляюць. Зміцер Карыбут уварваўся ў сярэдзіну татар, доўга там сек, з коняў татар скідваў, пакуль яго вялікі гмін конямі не спыніў. Крык, гукі як ад марской буры, кулі, стрэлы як дождж, свішчуць, ляцяць з двух бакоў, як пчаліны рой, крычаць, шаблі, мячы грымяць, зброя ад дзідаў трашчыць…»

Ян Длугаш пра Грунвальдскую бітву напісаў наступнае: «...Калі рады сышліся, то падняўся такі шум і грукат ад удараў дзідаў, якія ламаліся аб даспехі, як быццам бы валілася нейкая вялікая пабудова, і такі ляскат мячэй, што яго было чуваць на некалькі міль. Нага наступала на нагу, даспехі біліся аб даспехі, вастрыі дзідаў накіроўваліся ў твар ворагаў. Калі сышліся харугвы, то нельга было адрозніць нясмелага ад мужнага, немагчыма было змяніць месца ці прасунуцца на крок, пакуль пераможца не скідваў з каня ці не забіваў праціўніка і так станавіўся на яго месца... I людзі біліся, і коні іх душылі…»

Як наважыцца пайсці ў гэтае пекла? Першы страх трэ было пераадолець, каб кінуцца ў гэтую «мясарубку». Другі страх — не зламацца пад націскам ворага і не збегчы. Удзельнік Грунвальда Чэх Ян Сарноўскі быў пазбаўлены гонару за адвод войскаў з бітвы.

У бітве шмат залежала ад правадыра. Кіраўнік краіны не мог адседзецца і перачакаць, калі ўсё скончыцца. Ён павінен быў уласным прыкладам весці за сабой ваяроў, разумець сітуацыю, якая склалася на поле бітвы, і хутка рэагаваць на любыя змены. Так, летапісы ўсхваляюць дзейнасць Вітаўта як палітыка і як рыцара. Ён узначальваў выправы на Маскоўскае княства, на Арду. Як мужны ваяр праявіў сябе падчас Грунвальдскай бітвы.

Са шматлікіх ваяроў крыніцы захавалі толькі некаторыя імёны ўдзельнікаў бітвы: сыны Альгерда Іван Жэдэвіт і Сямён Лугвен, Жыгімонт Карыбутавіч, Ян (Андрэй) Гаштаўт.

У той час уменне валодаць зброяй вылучала асобу сярод іншых, давала людзям з простага стану магчымасць набыць шляхецтва. Іх было за што вылучаць. Каб ваяваць, мужчына павінен быў валодаць такімі якасцямі, як смеласць, жорсткасць, цягавітасць, уменне кантраляваць свой страх і эмоцыі.

Роля рыцара была запатрабаванай і ганаровай. На ваяра ўскладаліся абарончыя функцыі. Яго абавязак быў змагацца за краіну і, калі трэба, загінуць за яе. Калі ты пайшоў у ваяры, у цябе не было дарогі назад. Здрада і баязлівасць кляймом клаліся да канца жыцця і няславілі нават нашчадкаў. Паводле тагачасных кодэксаў гонару, рыцар павінен быў прагнуць бітвы, не задумвацца пра ўласную бяспеку і знішчаць як мага болей ворагаў. Прынесеная здабыча падкрэслівала каштоўнасць перамогі.

Прыняцце хрысціянства ачалавечыла воблік рыцара. Перад бітвай чыталіся малітвы, спяваліся гімны. Але гэта не замінала жорстка абыходзіцца з мірным насельніцтвам і палоннымі. На вайне гераізм адных аказваўся паразай для другіх.
Так, Грунвальдская бітва стала яскравай старонкай беларускай вайсковай славы. Можна па-рознаму ацэньваць звычаі тых часоў, але нам варта пераймаць ад іх гонар, а не сарамлівасць, самапавагу, а не закамплексаванасць, ваяўнічасць, а не трыванне.

Гродна

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню34

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню34

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць