27 ліпеня Алег Сурган выйдзе з калоніі ў Глыбокім.
Яго судзілі за напад на міліцыянта. Ад 28 студзеня ён знаходзіўся ў следчым ізалятары.
3 верасьня 2009 года Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. У Кастрычніцкім РАУС Віцебска на Алега склалі пратакол аб тым, што ён супраціўляўся міліцыянтам, а аднаго зь іх, лейтэнанта Сяргея Дудкевіча, укусіў за палец. Тым часам першапачаткова складзены пратакол аб вывешванні бел-чырвона-белага сцяга, са словаў Сургана, знік.
Паводле арт.364 Крымінальнага кодэкса Сургану пагражала ад 3-х да 6-ці год абмежавання волі. У мінулым ён быў двойчы асуджаны, і цяперашні інцыдэнт расцэньваўся як рэцыдыў крымінальнага злачынства.
Каментары