Ад рэдакцыі99

Хросны бацька як дзяржаўны орган

Каментар Рэдакцыі на два папярэджанні Міністэрства інфармацыі запар.

Каментар Рэдакцыі на два папярэджанні Міністэрства інфармацыі запар.

Кінулася ў вочы механічнасць папярэджанняў, якія атрымала «НН» ад Міністэрства інфармацыі. Без крэатыву працуе апарат. Загадалі пакараць — знайшлася віна: загаловак «БРСМ рэкламаваў фільм „Хросны бацька“ з дапамогай смецця» не адпавядае рэчаіснасці. І падрывае рэпутацыю БРСМ, бо… мэтай акцыі лукамольцаў ля Камароўкі не была рэклама.

Яшчэ адна правіна «НН» — ужыванне слова «канфіскацыя» для характарыстыкі лёсу зніклага нумару (№ 25 ад 7 ліпеня 2010 г.). Бо, па-першае, «канфіскацыяй з’яўляецца бязвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі», а па-другое, «Белсаюздрук» сцвярджае, што нумар «быў накіраваны для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты».

Накіраваны ён можа і быў, але ў шапіках не з’явіўся. Гэта пацвердзяць тысячы чытачоў ва ўсёй краіне. Галоўнаму рэдактару ў палове абласных «Саюздрукаў» сказалі, што «НН» № 25 ім не паступіла.

Цікава падмеціла «Салідарнасць»: ці засталося б мокрае месца ад «Советской Белоруссии», каб праверыць на прадмет адпаведнасці фармулёўкам Кодэксаў метафары Ксенафонта Суперфасфатава? Напрыклад, «отравители эфира» (пра канал НТВ).

Яшчэ

міністэрства адзначае, што артыкул «Хросны бацька сканфіскаваў» «можа зрабіць шкоду ў тым ліку і дзяржаўным інтарэсам, бо скажае практыку ўзаемадзеяння дзяржавы са СМІ». Што гэта значыць? Мінінфармацыі залічыла ў дзяржаўныя падначаленыя РУП «Белсаюздрук»? Але яго адасобленасць ад дзяржавы тое самае міністэрства ўпарта падкрэслівала, калі незалежныя газеты дабіваліся права вярнуцца ў кіёскі.

Ці, можа, у нас ужо ёсць дзяржаўны орган, што называецца «хросны бацька»?

Вельмі характэрна, што інтарэсы пэўнай асобы чыноўнікі атаясамліваюць з дзяржаўнымі. Забываючыся на Канстытуцыю, паводле якой крыніца ўлады ў краіне — беларускі народ. Гэта значыць — падаткаплатнікі, якія на чыноўніцкія заробкі грошы даюць. Чытачы і аўтары незалежнай прэсы ў тым ліку.

Калі што і робіць шкоду рэальным дзяржаўным інтарэсам, дык гэта папярэджанні падобнага кшталту. Бо ствараюць Беларусі ў свеце імідж краіны, дзе парушаецца адно з базавых правоў асобы — права на свабоду слова. Бо ўскладняюць дыялог улады з незалежным грамадствам. Бо, урэшце,

адрываюць журналістаў ад іх працы на карысць чытачоў і змушаюць займацца бюракратычнай руцінай. Дый час і энергія працаўнікоў Мінінфа марнуюцца на пустое.

Відавочна, першаснае значэнне мае не сутнасць дадзеных «НН» папярэджанняў, а іх колькасць. Разам з атрыманым 16 лістапада 2009 за публікацыі пра «свіны грып», газета мае тры папярэджанні. Столькі сама ў «Народнай волі». Наяўнасць трох «званочкаў» ад Мінінфа дае падставы пачаць працэс ліквідацыі газеты. Але, як адзначае юрыст Андрэй Бастунец, у беларускіх умовах на гэта трэба палітычная воля.

У год выбараў улада спрабуе ўзяць прэсу на кароткую шворку.

А мы будзем рабіць сваю справу.

Каментары9

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Джоні Дэп вяртаецца ў Галівуд пасля байкоту5

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць