Гісторыя

Захар Шыбека напіша гісторыю сучаснага знішчэння Мінска

Доктар гістарычных навук і найлепшы знаўца гісторыі Мінска збірае матэрыялы, якія стануць асновай для кнігі пра знішчэнне гістарычнага аблічча беларускай сталіцы ў нашы дні. Пра гэта ён паведаміў у эфіры ток-шоў «Выбор» на тэлеканале АНТ 23 жніўня.

«Я падрабязна фіксую тую мадэрнізацыю і разбурэнні ў Мінску, каб напісаць кнігу пра тое, як мянялася гістарычнае аблічча горада ад сканчэння Другой сусветнай вайны да нашых дзён»,
 — распавёў доктар гістарычных навук, прафесар БДЭУ Захар Шыбека.

Паводле ягоных слоў, тыя будаўніча-планіровачныя работы, якія адбываюцца ў Мінску цягам апошніх год, не адпавядаюць не толькі нацыянальнаму заканадаўству ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і разыходзяцца з міжнароднымі нормамі і традыцыямі.

«Я не разумею інвестараў, якія, не ведаючы патрабаванняў заканадаўства, па сутнасці, закопваюць грошы ў зямлю, — адзначыў Шыбека. — Рана ці позна прыйдуць сапраўдныя спецыялісты, якія ў адпаведнасці з Законам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны 2006 года запатрабуюць ад іх не толькі зліквідаваць пабудаванае ў парушэнне закону, але і кампенсаваць урон і выдаткі».

Аўтар бестсэлераў пра гісторыю сталіцы «Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада» і «Мінск 100 гадоў таму» (2007) ёсць адным з самых паслядоўных крытыкаў рэканструкцыі і ўладкавання гістарычнага цэнтра, якія ўжо паўтара дзесяцігоддзі ажыццяўляюць сталічныя ўлады. За гэты час пераважная большасць аўтэнтычных забудоў была знесена. Зніклі цэлыя вуліцы (Дзімітрава, Замкавая), а на іх месцы ў найлепшым выпадку з’явіліся муляжныя навабуды. Толькі ў 2008–2009 гадах у сталiцы зруйнавалi багата ўнiкальных помнiкаў Верхняга горада 18–19 стагоддзяў на Рэвалюцыйнай, Гандлёвай, Кiрылы i Мяфодзія, Камсамольскай, плошчы Свабоды, якiя мелi статус недатыкальных.

Па словах гісторыка, цяперашняе кіраўніцтва горада разумее важнасць гістарычнай забудовы, аднак яно не лічыць, што старыя будынкі трэба захоўваць. «Таму існуе тэорыя, што старызну можна разбурыць, а на руінах пабудаваць больш прыгожую копію з сучасных матэрыялаў. Люді не разумеюць, што такіх муляжоў, як гатэль „Еўропа“, можна пабудаваць колькі заўгодна, але ж турыстаў імі не зацікавіш» — запэўнівае найлепшы знаўца гісторыі сталіцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку21

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску айчым уцягнуў непаўналетняга пасынка ў гандаль наркотыкамі. Абодва атрымалі конскія тэрміны1

Беларуска судзіцца з польскай сацабаронай з-за пенсіі. Ведамства палічыла яе працу фіктыўнай3

Саудаўская Аравія і Кіеў рыхтуюць «гіганцкую дамову» на фоне іранскай пагрозы6

Яшчэ адна футбалістка і трэнер зборнай Ірана папрасілі прытулак у Аўстраліі. Але і ўся зборная не можа вярнуцца ў Іран

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў32

Баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі асуджаны за палітыку. Ён быў адным з найлепшых медыкаў горада1

У яры ў Стаўбцоўскім раёне знайшлі труп мужчыны са шматлікімі ранамі

10 000 аўтараў у Брытаніі выпусцілі «пустую» кнігу, пратэстуючы супраць выкарыстання штучнага інтэлекту8

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку21

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць