Музыка11

Прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Украіны з’язджаюцца ў Быхаўскі раён на «Вялікую бард-рыбалку»

Выканаўцы аўтарскай песні з Беларусі, Расіі і Украіны з’язджаюцца на першы міжрэгіянальны спартыўна-музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»,
які адкрываецца 26 жніўня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Як паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта фестывалю Сяргей Кулягін, падобны фестываль — першы не толькі ў Беларусі, але і ў СНД. Акрамя выканання ўласных песень яго ўдзельнікі будуць спаборнічаць у рыбалоўным майстэрстве.

Ідэя фестывалю належыць барду і заўзятаму рыбаку з Гомельскай вобласці Вячаславу Клімовічу. Праект падтрымаў Быхаўскі райвыканкам, які дапамог у арганізацыі фестывалю і пошуку спонсараў.

«Многія барды захапляюцца рыбалкай, — адзначыў Кулягін. — Хацелася б адрадзіць у Магілёве фестываль аўтарскай песні: у мінулым у нас праводзіліся „Сакавіцкі кот“ і „Новы горад“. Таму было вырашана аб’яднаць два захапленні — рыбалку і аўтарскую песню — і арганізаваць спартыўна-музычнае свята».

Пакуль удзельнікі фестывалю размяшчаюцца ў палатках на тэрыторыі аграсядзібы «Пясчаны бераг». «Ужо прыехалі барды з Масквы, Адэсы і ўсіх рэгіёнаў Беларусі», — паведаміў Кулягін. Арганізатары чакаюць прыезду прыкладна сотні бардаў, а таксама амаль тысячы слухачоў.

У праграме фестывалю, які будзе доўжыцца да 29 жніўня, — канцэрт «Гітара па кругу», выкананне песень пад гітару на пантоннай сцэне на вадзе («Ноч класічнай гітары»), рыбалоўныя спаборніцтвы, гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рыбалоўных спаборніцтваў.

Першы канцэрт пройдзе сёння ўвечары ў быхаўскім Доме афіцэраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

Іспанія не дае рады наплыву мігрантаў у сваім афрыканскім анклаве20

Дзярждэп ЗША на міжнароднай канферэнцыі паказаў карту Афрыкі, якую намаляваў ШІ. Яна здзівіла5

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»10

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць