Свет33

Ксёндз-тэрарыст з Ірландскай рэспубліканскай арміі

У 1972 годзе брытанскія ўлады і ірландскі Касцёл замаўчалі ўдзел каталіцкага ксяндза ў крывавым замаху ў Паўночнай Ірландыі.

У 1972 годзе брытанскія ўлады і ірландскі Касцёл замаўчалі ўдзел каталіцкага ксяндза ў крывавым замаху ў Паўночнай Ірландыі.

Апублікаваны рапарт праваабаронцы Эла Хатчынсана адгарнуў чарговую цёмную старонку аднаго з самых крывавых канфліктаў сучаснай Еўропы.

У канцы 1972, праз некалькі месяцаў пасля выбуху ў Клоды (31 ліпеня), у выніку якога загінула дзевяць пратэстоўцаў, дзяржсакратар Уільям Уайтлоў, які ў брытанскім урадзе прадстаўляў Паўночную Ірландыю, сустрэўся з прымасам Ірландыі, кардыналам Уільямам Конвэем і прадставіў яму доказы тэрарыстычнай дзейнасці паўночнаірландскага ксяндза Джэймса Чэсні. Брытанцы ведалі, што Чэсні быў адным з арганізатараў выбуху ў Клоды і чальцом структураў Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА), якая імкнулася да аддзялення Паўночнай Ірландыі ад Вялікабрытаніі.

Бакі сышліся на тым, што ксяндза Чэсні перавядуць у ірландскую парафію ў Донегале. З дакументаў, сабраных Хатчынсанам, вынікае, што ініцыятарам пераводу быў кардынал. Такім самым чынам касцельныя ўлады хавалі факты педафіліі сярод святарства. У пачатку 1973 Чэсні быў вывезены за мяжу. Пазней журналісты падазравалі яго ўдзел у замаху, што сам ён адмаўляў, а паліцыя ніколі яго не дапытвала. Следства скончылася нічым, і перад судом ніхто не паўстаў.

З дакументаў вынікае, што неўзабаве пасля замаху следчыя атрымалі загад прыпыніць расследаванне.
Улады асцерагаліся, што раскрыццё ролі ксяндза ў гэтай справе можа прывесці да яшчэ большага завастрэння канфлікту і нават да грамадзянскай вайны паміж каталікамі і пратэстантамі, узаемная нянавісць якіх у той час сягала апагею. Ліпень 1972 быў адным з самых крывавых месяцаў — за 30 дзён тады загінула больш за 100 чалавек, а за год — больш за 500.

Ксёндз памёр у 1980. Памерлі ўжо і астатнія ўдзельнікі канфідэнцыйных дамоваў, у тым ліку кардынал Конвэй. Засталіся толькі дакументы, што кідаюць цень на брытанскія ўлады, паліцыю і Касцёл. Крэўныя ахвяраў замаху ў Клоды падазраюць, што тагачасны прэм’ер-міністр, кансерватар Эдвард Хіт, цудоўна ведаў пра змову і патрабаваў далейшага расследавання.

У панядзелак, 31 ліпеня 1972, каля 10 гадзінаў раніцы ў Клоды адзін за адным узарваліся тры аўтамабілі, прыпаркаваныя блізка каля галоўнай вуліцы горада. Ад выбуху загінула 9 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, 30 было паранена. У гісторыі Вялікабрытаніі падзея атрымала назву «крывавага панядзелка», які стаў адказам ІРА на знакамітую «крывавую нядзелю» ў студзені 1972, калі брытанскія салдаты забілі 14 каталікоў — удзельнікаў мірнага маршу ў Дэры.

Цяперашні сакратар па справах Паўночнай Ірландыі Оўэн Патэрсан прынёс прабачэнні крэўным загінулых за прыпыненне следства
і за тое, што яны не змаглі дабіцца справядлівасці, тлумачачы гэта тым, што тагачасныя ўлады дзейнічалі ў вельмі складаных акалічнасцях.

Спачуванне выказаў таксама Касцёл. Але прымас Ірландыі, кардынал Шон Брэдзі, адпрэчыў удзел Касцёла ў хаванні ксяндза. «Дзеянні кардынала Конвэя не перашкодзілі арыштаваць і дапытаць айца Чэсні пасля 1973 года», — заявіў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай3

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай3

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць