Здарэнні44

«Тарнада» прайшоў па галовах

У Чалябінскай вобласці здзейснены напад на рок-фестываль — загінула дзяўчынка, больш за сто чалавек паранена.

У Чалябінскай вобласці здзейснены напад на рок-фестываль «Тарнада». Маладыя людзі, узброеныя траўматычнымі пісталетамі і дручкамі, за пяць хвілін збілі больш за сотню чалавек і схаваліся.

У праваахоўных органах кажуць, што канфлікт меў выключна бытавы характар. У якасці падазраванага затрыманы ўладальнік шашлычнай, які нібыта пакрыўдзіўся на наведнікаў і наслаў на іх 80 малойчыкаў.

Масавая бойка адбылася ў нядзелю ў ваколіцах Міяса на беразе возера Тургаяк. На гэтым месцы традыцыйна праходзяць рок-фестывалі з удзелам вядомых расійскіх рок-музыкаў, пачуць якіх з’язджаюцца прыхільнікі з усіх рэгіёнаў Уральскай федэральнай акругі. За тыдзень да гэтага тамсама прайшоў фестываль «Уральская мяжа», які праводзяцца ўжо некалькі гадоў запар. 29 жніўня там быў зладжаны іншы open-air пад назвай «Тарнада», які і пацярпеў ад нападу амаль сотні брытагаловых маладых людзей.

Як паведамілі ў прэс-службе Чалябінскага ГУУС, сігнал аб нападзе на пляцоўку фэсту «Тарнада», які праходзіў на тэрыторыі прыватнага аздараўленчага лагера імя Зоі Касмадзям’янскай, паступіў ва УУС Міяса ў 19.45 нядзелі.

Паводле дадзеных міліцыі, на агароджаную тэрыторыю ўварвалося каля 80 голых па пояс мужчын, якія без аніякіх прычынаў пачалі збіваць гасцей мерапрыемства. Як расказваюць відавочцы, напад адбыўся падчас выступу панк-гурта «Тараканы». Нападнікі былі ўзброеныя палкамі і траўматычнай зброяй. Ахова, сярод якой былі і міліцыянты, ніяк не ўмешвалася ў тое, што адбываецца: налётчыкі проста адціснулі іх убок. У некаторых міліцыянтаў злачынцы адабралі гумавыя дручкі, якімі працягнулі збіваць пацярпелых. Збіўшы гледачоў, яны хутка збеглі на аўтамабілях.

На месцы збіцця засталіся больш за 100 пацярпелых.

У большасці з іх пераломы касцей твару, рук, страсенне галаўнога мозгу. У аднаго з наведнікаў канцэрта зафіксаваная рана пахвіны, у другога — траўматычнае кулявое раненне левага сцягна і галавы. Відавочцы паведамлялі, што падчас нападу загінула 14-гадовая дзяўчына, аднак у ГУУС гэтую інфармацыю абверглі. «Я не ведаю, адкуль такая інфармацыя», — сказала намеснік начальніка прэс-службы ГУУС Чалябінскай вобласці Анжаліка Чыркова.

Раніцай у панядзелак УУС Міяса заявіў, што міліцыянты здолелі затрымаць восем нападнікаў. Усяго ж па шматлікіх відэазапісах, зробленым відавочцамі, распазнаныя 18 меркаваных злачынцаў. Па факце здарэння на фестывалі распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 213 (хуліганства) КК.

Міліцыянтам належыць разабрацца з матывамі злачынства.

Адразу пасля нападу ў СМІ з’явілася інфармацыя, што за злачынствам стаяць нацыяналісты. Аднак у ГУУС гэтую версію не пацвердзілі.

Да гэтага моманту на Youtube ужо быў выкладзены ролік, у якім бачна, як міма намётаў і машын наведвальнікаў фестывалю моўчкі ідзе калона з амаль сотні моцных маладых людзей (і ўсходняга, і славянскага тыпаў).

Ніякай сімволікі на іх вопратцы няма, большасць з іх увогуле без маек. У руках яны трымаюць дубінкі, біты, кавалкі арматуры.

У якасці яшчэ адной версіі называўся бізнэс-канфлікт арганізатараў фэсту «Уральская мяжа» і «Тарнада», якія раней былі адной камандай. У абласным ГУУС казалі, што арганізатары фестывалю адкалоліся ад партнёраў, сабраўшы больш прадстаўнічае мерапрыемства, у якім узялі ўдзел такія вядомыя рок-каманды, як «ТАраканы», «Люмен», «Кирпичи», гурт «Рубль» з Сяргеем Шнуравым і г.д.

Паводле трэцяй версіі, напад мог быць звязаны з палітычным жыццём рэгіёна.

Акцыю нібыта маглі спланаваць палітычныя канкурэнты арганізатара фестывалю, які збіраўся балатавацца ў дэпутаты на кастрычніцкіх выбарах.

Аднак у панядзелак улады Чалябінскай вобласці абвясцілі, што асноўнай версіяй з’яўляецца бытавы канфлікт.

Як заявіў пракурор Чалябінскай вобласці Аляксандр Вайтовіч, аператыўнікі затрымалі меркаванага арганізатара нападу: па яго словах, гэта ўладальнік мясцовай шашлычнай, армянін паводле нацыянальнасці.

Па версіі следства, незадоўга да пачатку фестывалю ён пасварыўся з некалькімі наведвальнікамі «Тарнада» і, сабраўшы натоўп узброеных маладых людзей, адправіў іх помсціць крыўдзіцелям (як яму гэта ўдалося, у праваахоўных органах не растлумачылі).

Пры гэтым Вайтовіч падкрэсліў, што здарэнне ніяк не звязанае з бізнэс-канфліктамі ці палітычным жыццём рэгіёна. А першы віцэ-губернатар вобласці Алег Грачоў заявіў, што тое, што адбылося, з палітыкай ніяк не звязана, і гаворка ідзе «пра хуліганства».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Вуліцу Мельнікайце ў Мінску перакрыюць на два гады: трэба дастаць «Алесю» і «Марыю»3

Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць4

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць