Грамадства

Следства па «справе брата Дзмітрыя Паўлічэнкі» выйшла на фініш

На фінішную прамую выходзіць следства па «справе брата Дзмітрыя Паўлічэнкі».

Камітэт дзяржбяспекі звярнуў сваю ўвагу на самую закрытую, старанна ахаваную, але добра вядомую знутры многім дзясяткам тысяч беларусаў структуру МУС.

У канцы жніўня — пачатку верасня чэкісты правялі шэраг аператыўных мерапрыемстваў у дачыненні да супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП). У іх ліку апынуўся намеснік начальніка рэжымнага аддзела адной з калоній Мінскай вобласці.

Капітана ўнутранай службы чэкісты затрымалі ў працоўны час, калі ён, адзеты ў форму, накіроўваўся да месца службы. Падчас дагляду ў афіцэра выявілі амаль паўтара грама метадона, пішуць «Беларускія навіны».

Крымінальную справу распачалі па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсараў». У цяперашні час у дачыненні да затрыманага 27-гадовага супрацоўніка ДВП праводзяцца следчыя дзеянні на прадмет высвятлення крыніцы набыцця больш чым двух дзесяткаў дозаў сінтэтычнага наркотыка, а таксама тых, для каго яны прызначаліся.

У вельмі няпростай для сябе сітуацыі апынуўся і спецыяліст упраўлення тылавога забяспечання ДВП МУС. Камітэтчыкі падазраюць падпалкоўніка ў службовым падлогу і распачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу. Адна з фірмаў павінная была паставіць у выпраўленчыя ўстановы 5 стаматалагічных установак на агульную суму амаль 100 мільёнаў рублёў, аднак свае абавязальніцттвы яна не выканала. Але афіцэр нібыта вырашыў «прыкрыць» фірму і ўнёс у таварна-транспартную накладную загадзя ілжывыя запісы аб атрыманні абсталявання, на падставе якіх дэпартамент пералічыў грошы. Магчыма, у ходзе следства высветляцца і матывы «дабрыні» падпалкоўніка за казённы кошт.

А вось па іншай справе, распачатай КДБ у лютым гэтага года, па ўсёй бачнасці, следства ўжо выходзіць на фінішную прамую. Пачалося яно са здарэння ў адной з камер СІЗА-1, калі двое сядзельцаў атруціліся наркатычнымі рэчывамі. Тады КДБ арыштаваў супрацоўніка следчага ізалятара і пачаў праверку абароту нарказмяшчальных медыцынскіх прэпаратаў у бальніцы, якая знаходзіцца на тэрыторыі ВК-1. І факты ўсплылі непажаданыя. У выніку пад следства трапілі некалькі медыкаў, у іх ліку начальнік «бальнічкі» — брат былога камандзіра спецназа Дзмітрыя Паўлічэнкі. Абвінавачваюць яго ў тым, што ён «выконваў незаконныя загады» вышэйшага кіраўніка

У агульным жа, калі нават павярхоўна прааналізаваць кірункі, па якіх ужо «адпрацаваў» КДБ Беларусі, то ствараецца ўражанне, што

чэкісты планамерна «зачышчаюць» усе таемныя куткі праваахоўнай сістэмы дзяржавы:
Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС, Генеральная пракуратура, ДФР КДК… Вось яны дабраліся ўжо і да пенітэнцыярнай сістэмы.

Каментары

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Новая небяспечная тактыка Расіі: разам са смяротнымі дронамі яна адначасова запускае беспілотнікі-прынады4

У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам2

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →