з пошты Рэдакцыі
«Як бы мы ні ставіліся да Аляксандра Лукашэнкі»
Расія не мае права абліваць яго брудам, усяляк абражаць.
Як бы мы ні ставіліся да Аляксандра Лукашэнкі, але Расія не мае права абліваць яго брудам, усяляк абражаць. Які ён ёсць, гэта мы ведаем самі. Я не ўхваляю шмат чаго, што робіць наша ўлада. Усе мы ведаем пра зніклых палітыкаў, пра палітзняволеных… Але ж чаму расійскія імперыялісты толькі цяпер гэта ўбачылі? Дзе яны былі раней? Цяпер яны здымаюць фільмы «Хросны Бацька», дзе нешта выкрываюць, шукаюць нейкія сенсацыі.
На дадзены момант Лукашэнка з’яўляецца дзейным прэзідэнтам, і ўвесь гэты бруд, гэтая абраза, няхай там ёсць і доля праўды і ўся праўда, гэта, я лічу, абраза не толькі адной асобы, але і абраза Беларусі і беларускага народа.
Каментары