Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Шматвэктарная імітацыя

Гульня ў інтэграцыю можа зьмяніцца гульнёю ў дэмакратызацыю.

Ня толькі Крэмль шматвежавы, але ж і Эўропа шматофісная. Так што гульня ў інтэграцыю можа зьмяніцца гульнёю ў дэмакратызацыю.

У інтэрвію агенцыі "МіК" Уладзімер Нісьцюк, адзін зь лідэраў БСДП, прэзэнтуе сваю партыю як найлепшага пасярэдніка ў дыялёгу з уладай. Адрозна ад "радыкальнай", "нацыяналістычнай" апазыцыі, зь якой Лукашэнка, маўляў, ніколі за адзін стол ня сядзе.

Адначасна, лічыць сп.Нісьцюк, і Эўропе варта ад пагрозаў перайсьці да пошуку кампрамісу зь Менскам. А на чале далікатнай місіі мог бы стаць, напрыклад, мудры Бразаўскас.

Зазначым: былы кіраўнік Літвы — таксама сацыял-дэмакрат. Увогуле ў згаданым інтэрвію выразна прасочваюцца — і гэта зразумела — партыйныя інтарэсы. Але паспрабуйма абстрагавацца ад іх. Хіба што дадамо маленькай рэмаркай: спробы БСДП пазыцыянавацца на тле "радыкальнай" апазыцыі выклікалі ў аналітыкаў дружную іронію. На мінулых выбарах найпершым радыкалам у вачох улад быў менавіта лідэр гэтай партыі Казулін.

Аднак зараз гаворка пра іншае.

Эўропа сапраўды падае прыкметы гатовасьці распачаць нейкі новы тур палітычнага гандлю. Глядзеце, як там адразу ўхапіліся за хісткую нагоду адсунуць пытаньне пра пазбаўленьне Беларусі прэфэрэнцыяў у гандлі! Маўляў, ня варта псаваць маліну акурат тады, калі ў жэнэўскую штаб-кватэру Міжнароднай арганізацыі працы выпраўляецца прадстаўнічая дэлегацыя афіцыйнага Менску.

Можна тое-сёё паабяцаць ня толькі Жэнэве (то бок МАП), але і Брусэлю (ЭЗ), і Страсбуру (Радзе Эўропы), і Вэне (АБСЭ). Бо сапраўды, мала того што Крэмль шматвежавы, дык жа і Эўропа шматофісная. Эўрабюракратам, як любым бюракратам, важна імітаваць працэс.

Палітоляг Мікалай Лукша лічыць, што такая гульня выгадная абодвум бакам. Ён нагадаў пра спробы "грамадзка-палітычнага дыялёгу" яшчэ за часамі амбасадара Віка на чале місіі АБСЭ. Мой суразмоўца падкрэсьліў: ЭЗ — гэта пярэсты канглямэрат з 25 дзяржаў, дзе дасягаецца складаны балянс між інтарэсамі мноства групаў. Прычым лябіяваньнем болей жорсткага падыходу займаюцца найперш праваабаронцы, недзяржаўныя арганізацыі — то бок ня самыя ўплывовыя структуры. Між тым сур'ёзным эканамічным гульцам — абы ціха.

Карацей, Брусэль будзе рабіць выгляд, што працуе над праблемай дэмакратызацыі Беларусі, а Менск — што гатовы на пэўныя саступкі. Палітоляг згаджаецца, што цяперашні газавы ціск Масквы падштурхоўвае беларускае кіраўніцтва да пэўнай "перабалянсоўкі" замежнай палітыкі. Але ж, на думку Мікалая Лукшы, у Эўропы ніколі не было і пакуль што не праглядаецца выразнай стратэгіі ўзьдзеяньня на рэжым.

Дык ці не атрымаецца, што Менск, які дзесяць гадоў тлуміў Крэмль, гуляючы ў братнюю інтэграцыю, цяпер распачне вязкую гульню з Захадам у дэмакратызацыю?

Палітоляг Андрэй Фёдараў падкрэсьлівае, што ў меркаваным дыялёгу Эўропа мусіць улічыць ранейшы досьвед. То бок — дамагацца гранічна канкрэтных крокаў на канцэптуальных кірунках. Доступ апазыцыі да электронных мэдыяў? Хай будзе цьвёрдая квота: напрыклад, гадзіна на тыдзень. Зьмякчэньне выбарчага заканадаўства? Таксама — гарантуйце квоты для партыяў у камісіях. І гэтак далей.

Сапраўды, іначай будзе заганнае кола. Выпусьцяць аднаго палітвязьня, а празь месяц пасадзяць трох...

Хаця, згадзіцеся, нават дзеля свабоды аднаго чалавека варта выкарыстоўваць усе дыпляматычныя магчымасьці.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў2

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў2

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць