Пад такой назвай выйшаў чарговы нумар часопіса «АРХЭ».
Пад такой назвай выйшаў чарговы нумар часопіса «АРХЭ».
Ён прысвечаны нямецкай акупацыйнай палітыцы на занятых беларускіх тэрыторыях, і з’яўляецца працягам сёлетняга выпуску часопіса №5-2010.
Амаль на сямістах старонках друкуюцца даследаванні айчынных і замежных гісторыкаў. Фелікс Акерман «Нямецкая акупацыя Гародні ў чэрвені 1941 — ліпені 1944», Гельмут Гайбер «З актаў гаўляйтара Кубэ», Дзяніс Столяр «8 траўня 1943 у памяці жыхароў вёскі Налібакі».
Друкуецца стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генеральнай акругі Беларусь (Мінск, 8-10 красавіка 1943).
У нумары багата ілюстрацый, у тым ліку і каляровых.
-
«Лютая, абразлівая крытыка ўсяго беларускага. Але з мінулага ў будучыню немагчыма прайсці міма сучаснасці». Насевіч грунтоўна адказаў Алесю Беламу
-
Свірскі звон аказаўся жыровіцкім «Канстанціусам». Гісторык высветліў паходжанне помніка беларускага ліцця з каталіцкім гербам і кірылічнай малітвай
-
«Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра суд і права ў Вялікім Княстве Літоўскім
Каментары