Грамадства

Суд адмовіўся разглядаць справу затрыманай у Кіеве беларускай журналісткі Кардаш

Падрыхтоўчае пасяджэнне суда ў справе Іны Кардаш адбылося, але статус абвінаваўчага акта не вызначылі.

Фота: Lookby.Media

Як стала вядома Радыё Свабода, падрыхтоўчае пасяджэнне суда, на якім павінны былі разгледзець абвінаваўчы акт на адпаведнасць украінскаму заканадаўству, адбылося 18 чэрвеня, аднак суддзя, які атрымаў справу шляхам аўтаматычнага размеркавання, не змог пачаць працэс.

Як высветлілася, у справе Іны Кардаш шмат матэрыялаў, пазначаных грыфам «таемна» і не рассакрэчаных у вызначаным заканадаўствам парадку.

Суддзя, які атрымаў справу, не мае адпаведнага доступу да такіх матэрыялаў і звярнуўся да свайго кіраўніка з просьбай прызначыць іншага суддзю або склад суда, якія такі доступ маюць.

У той жа час суд падтрымаў хадайніцтва пракуратуры аб прадаўжэнні ўтрымання Іны Кардаш у Кіеўскім следчым ізалятары да 16 жніўня 2026 года. Яе адвакатка настойвала, каб яе вызвалілі пад кругласутачны хатні арышт, але суд не пабачыў для гэтага падстаў.

Што папярэднічала

Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэнні ў шпіянажы на карысць КДБ.

На момант затрымання Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі ГУР Украіны. Паводле следства, яна кантактавала з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які «ўсвядомлена для яе ажыццяўляў канфідэнцыйную супрацу са спецслужбамі Беларусі».

20 красавіка стала вядома, што суд арыштаваў кватэру Іны Кардаш, каб забяспечыць вядзенне крымінальнай справы.

Згодна з працэдурай, вызначанай Крымінальным працэсуальным кодэксам Украіны, на папярэднім этапе, то бок у выніку разгляду абвінаваўчага акта, калі ёсць падставы, суддзя можа нават закрыць справу. Калі абвінаваўчы акт будзе адпавядаць законным патрабаванням, суд павінен прызначыць дату пачатку разгляду.

Кваліфікацыю злачынства, учыненага Інай Кардаш, не змянілі — Іну Кардаш абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 114 Крымінальнага кодэкса Украіны (перадача або збор іншаземцам з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам звестак, якія з’яўляюцца дзяржаўнай таямніцай). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год3

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год3

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць