Улада1010

Крэмль: Адносіны з Мінскам зайшлі ў тупік і ўжо не будуць ранейшымі

Пра гэта заявіла журналістам 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова.

Адносіны з кіраўніцтвам Беларусі зайшлі ў тупік і ўжо не будуць ранейшымі, заявіла журналістам 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова.

«Апошнім часам адносіны з беларускім кіраўніцтвам яўна зайшлі ў тупік. З улікам тых каментараў, якія даў прэзідэнт Беларусі, гэтыя адносіны не будуць ранейшымі», — цытуе Цімакову РІА Новости.

Паводле слоў прэс-сакратара, спробы прэзідэнта Беларусі «заехаць у новы тэрмін на антырасійскай тэматыцы» паўплывалі на адносіны ў асабістым плане і «не могуць спрыяць актывізацыі працэсу».

У той жа час, падкрэсліла Цімакова, «палітычныя кантакты на ўсіх узроўнях будуць прадоўжаны».

Яна растлумачыла, што прычынай запісу апошняга відэаблога Дзмітрыя Мядзведзева стала яго жаданне растлумачыць, на якім этапе знаходзяцца беларуска-расійскія адносіны.

Пры гэтым прэс-сакратар адзначыла, што гэты запіс крыху адрозніваецца ад відэаблога па нядаўніх узаемаадносінах з Украінай.

«Адносіны з Беларуссю як з найбліжэйшым суседам выглядаюць трохі інакш. Мы пацвярджаем курс на інтэграцыю», — заявіла Цімакова.

Гаворка ідзе ў тым ліку аб інтэграцыі ў рамках cаюзнай дзяржавы, дадала яна. Прыярытэтам тут застаецца развіццё эканамічных сувязяў у рэчышчы нармальных рыначных адносін.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ таксама заявіла, што расійскія ўлады па этычных меркаваннях не каментуюць стан дэмакратыі ў Беларусі і ўзаемаадносіны Аляксандра Лукашэнкі з апазіцыяй.

«Прадстаўнікі расійскай улады не каментуюць «добрыя» адносіны Лукашэнкі з апазіцыяй, ступень рэалізацыі палітычных свабод не таму, што няма чаго сказаць, а па этычных меркаваннях. Гэта не тычыцца СМІ і палітычных рухаў», — заўважыла Цімакова. «Не сумняваюся, што яны выкажуць сваю ацэнку падзеям у Беларусі», — дадала яна.

Напярэдадні прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў у сваім відэаблогу рэзка раскрытыкаваў беларускае кіраўніцтва. «Апошнім часам, — заявіў ён, — кіраўніцтва Беларусі ўзяло на ўзбраенне антырасійскую рыторыку. Перадвыбарная кампанія там цалкам і поўнасцю пабудавана на антырасійскіх сюжэтах. Прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваннях выходзіць далёка за межы не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарнай чалавечай прыстойнасці».

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў 1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка расцаніў свае адносіны з Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным як «дрэнныя, калі не сказаць горш». Ён усклаў адказнасць за «ўсё, што зараз адбываецца вакол Беларусі», на «групу высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў». «Калі будзе воля расійскай дзяржавы, расійскай эліты, то на працягу трох месяцаў, максімум паўгода, мы не проста пабудуем адносіны, не проста вернемся на той узровень адносін, які існаваў, але і значна яго перасягнём», — сказаў Лукашэнка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць