Усяго патроху

Па вёсках будуць ездзіць «пошталаўкі»

Для задавальнення запытаў жыхароў вёскі запланавана штогадовае павелічэнне колькасці перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі.

Аб гэтым заявіла 7 кастрычніка з Мінску ў ходзе прэс-тура, прысвечанага Сусветнаму дню пошты (9 кастрычніка) і 15-годдзю РУП «Белпошта», намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірына Саксонава.

Паводле яе слоў, у сувязі з урбанізацыяй скарачаецца колькасць насельніцтва ў многіх вёсках. Размешчаныя ў іх стацыянарныя аддзяленні паштовай сувязі закрываюцца з-за нерэнтабельнасці іх эксплуатацыі.

У гэтай сітуацыі, прадоўжыла Саксонава,

для абслугоўвання невялікіх вёсак, дзе ў асноўным жывуць людзі састарэлага ўзросту, на базе айчынных аўтамабіляў створаны 84 перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі.

Існуе дамоўленасць з Мінскім аўтамабільным заводам аб выпуску спецыялізаваных аўтамабіляў пад перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі, якія ў наступным годзе прадпрыемства мае намер набываць, сказала прадстаўнік «Белпошты».

Паводле яе слоў, такія аўтамабілі павінны задавальняць патрэбы паштовых работнікаў і кліентаў. «Як нацыянальны паштовы аператар, мы зыходзім з таго, што ўсе жыхары Беларусі павінны атрымліваць універсальныя і даступныя паслугі паштовай сувязі», — адзначыла Саксонава.

Колькасць перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі плануецца павялічваць штогод. «Аднак гэта звязана як з колькасцю стацыянарных аддзяленняў паштовай сувязі, якія закрываюцца, так і з выдзяленнем сродкаў для набыцця спецыялізаваных аўтамабіляў», — сказала Саксонава.

Паводле яе слоў, першы вопыт выкарыстання перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці паказаў мэтазгоднасць такога новаўвядзення.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна1

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр расійскі журналіст Уладзімір Малчанаў6

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА5

Беларус паехаў ваяваць за Расію з нашыўкай «Віцебск» ФОТАФАКТ9

У Харкаве суд працягнуў утрыманне пад вартай беларускага добраахвотніка Жэрара. Ён патлумачыў, адкуль у яго былі 1,4 мільёна еўра4

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь11

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна1

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць