Грамадства1414

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех

Праваахоўнікі Брэстчыны занепакоіліся рынкам танных мабільнікаў. Па іх словах, у мабільніках з рук можа быць спецыяльна ўсталяваная самаробная выбухоўка.

Фота: vecteezy.com

Брэсцкая міліцыя перапосціла паведамленне сяброўскага канала. У посце пад трывожнай назвай «Выбухныя тэлефоны з «Куфра» гаворыцца, што ў корпусе старэнькай Nokia могуць быць схаваныя самаробныя выбуховыя прылады або хімічная пастка (што гэта, не тлумачыцца).

Сілавікі звярнулі ўвагу на нізкія цэны на папулярных гандлёвых пляцоўках, дзе кнопачныя апараты прапануюць за 35—50 рублёў, у той час як у крамах іх кошт пачынаецца ад 140 рублёў. У прыватнасці такія бацькі часта купляюць сынам перад адпраўкай у войска.

Паводле версіі сілавікоў, такая эканомія можа абярнуцца горам, прынамсі найменш стацца шпіёнскай гісторыяй. Аўтары зазначаюць, што ніхто не ведае мінулага набытага з рук апарата, і ён можа спрацаваць падчас зарадкі або пасля спробы яго адкрыць.

Нягледзячы на тое, што рэальных выпадкаў тэлефоннага тэрарызму з трубкамі з «Куфра», дый наогул у Беларусі, не было, міліцыя настойліва раіць не рызыкаваць здароўем і набываць тэхніку выключна ў афіцыйных дылераў.

Яшчэ ў адным посце дадаецца другая пагроза старога тэлефона — у прашыўку яго можа быць убудаваны вірус, здольны самастойна перадаваць асабістыя даныя махлярам.

Каментары14

  • Дзікпікавіч
    12.05.2026
    Хрэнін, вярні таксафоны і гарэлку па 1.2р
  • Indrid Cold
    12.05.2026
    Канешне, бо там немагчыма паставіць Телеграм і Макс, і ім цяжэй збіраць дадзеныя ;)
  • Ага
    12.05.2026
    Па-просту яны не сумяшчальныя з мусарскім ПА. Свой нос не ўсунеш

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць