Ежа1616

Рэйтынг самага папулярнага і самага якаснага беларускага хлеба

У савецкія часы са словам «хлеб» спалучаліся два прыметнікі: «учорашні» ці «сённяшні». Гэта былі або паляніца, або «брыкецік» — той самы брыкецік, які цяпер шмат каму падаецца смачнейшым за ўсе астатнія. Цяпер жа маем хлябоў — на выбар.

Турысты беларускім чорным хлебам захапляюцца, асабліва прадукцыяй сталічных пякарань.

Як патлумачыла нам галоўны тэхнолаг «Мінскхлебпрама» Ніна Лушчык, усе сем хлебазаводаў Мінска маюць свой асартымент.

Самыя папулярныя сарты хлеба на сёння: «Водар», «Нарачанскі» і «Майскі». Яны розныя па сваіх смакавых якасцях, але не надта дарагія — гэтым і тлумачыцца іх папулярнасць. А таксама тым, што рэцэптура іх збіралася па вёсках, таму, напрыклад, «Нарачанскі» самі хлебапёкі называюць «бабчыным». Дарэчы, ён жа — адзін з першых заварных хлябоў, што пачалі прадукавацца ў Беларусі. Іншы — досыць спецыфічны «Барадзінскі», які таксама паспеў набыць шмат аматараў.

Што тычыцца хлеба «з разынкай» (тут у пераносным сэнсе), то і выбар такога ў нас багаты. Кожны хоць раз купляў «Траецкі» хлеб. Ён адносіцца да хлябоў дэсертнага тыпу — ёсць варыянты з курагой, разынкамі і арэхамі. Такі хлеб разлічаны не на ўжыванне разам з супам. Хутчэй «самадастатковы» хлеб, які можна падаваць да гарбаты. Дарэчы, нядаўна з’явіўся «Траецкі­чэмпіён» з кунжутам і насеннем сланечніка, лёну і гарбуза.

Калі размова зайшла пра хлеб да гарбаты, сам сабой узгадаўся таставаны хлеб, а таксама знакаміты міф, што ад яго можна вельмі хутка растаўсцець. Так, у тоставы хлеб дадаюць той самы «паляпшальнік», што і ў Еўропе. Гэта розніць яго ад звыклага хлеба. Але, каб не таўсцець, трэба проста ведаць меру ў яго паяданні.

Чым здзівіць гасцей

Пра беларускі хлеб у суседніх краінах ведаюць. Вось топ­-3 спецыфічных хлябоў, якімі можна прыемна здзівіць замежніка.

1. «Радзівілаўскі» — хлеб са шматлікімі дабаўкамі, у рэцэптуру якога ўваходзяць тры найменні квасу. Памер бохана і вага гэтага хлеба ўражвае — 2,4 кілаграма. Існуе ў сувенірным пакунку з фамільным гербам Радзівілаў. Гэты заварны хлеб можна есці і як гарнір, і як асобную страву. Ён смачны і ў бутэрбродах. Яго важная асаблівасць — застаецца свежым два тыдні.

2. «Юбілярны» — яшчэ адзін хлеб, рэцэпт якога быў прывезены з вёскі. Гатуецца ён на кляновым лісце, ад гэтага мае спецыфічны прысмак і дасканала пасуе да многіх страваў, асабліва супоў беларускага тыпу.

3. «Вясковы з салам». Што ў ім незвычайнага, зразумела з назвы. Гэта цяжкі, але вельмі сытны хлеб, які хлебапёкі называюць «мужчынскім», — пад’ясі такога зранку, і да вечара ходзіш сыты.

Самыя папулярныя хлябы ў Мінску

    «Водар»
    «Нарачанскі»
    «Майскі»

Топ-3 спецыфічных хлябоў

    «Радзівілаўскі»
    «Юбілярны»
    «Вясковы з салам»

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць