Улада1212

Юрый Глушакоў: Не хапіла подпісаў

У апошні дзень збору подпісаў пра сваё рашэнне зняцца з выбараў заявіў вылучэнец ад Беларускай партыі «Зялёныя».

У апошні дзень збору подпісаў пра сваё рашэнне зняцца з выбараў заявіў вылучэнец ад Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў.

«Прычына простая — не змаглі назбіраць неабходнай колькасці подпісаў»
, — сказаў палітык «НН».

Колькі агулам атрымалася сабраць? «Зараз не істотна. Не хапіла подпісаў. Здаваць не будзем іх у выбаркамы, хоць яны і маюцца. Нашто абцяжарваць людзей лішняй працай?».

Ці падтрымае Глушакоў некага з кандыдатаў, што яшчэ засталіся? «Так атрымалася, што я быў адзіным левым сацыяльным палітыкам на гэтых выбарах. Так не павінна быць, бо вядома хто потым будзе збіраць наш электарат. Ёсць яшчэ сацыял‑дэмакрат Мікола Статкевіч, якога я глыбока паважаю. Будзем размаўляць з ім, з іншымі кандыдатамі.

Для нас істотна некалькі момантаў — адсутнасць у Беларусі АЭС, ператварэнне прэзідэнцкай рэспублікі ў парламенцкую, скасаванне кантрактнай сістэмы, увядзенне сацыяльных льгот. Таксама мы лічым неабходным увядзення мараторыя на прыватызацыю буйных прадпрыемстваў,
а таксама, каб працоўныя былі гаспадарамі на прадпрыемствах, то бок прымалі ўдзел у кіраванне і размеркаванні прыбыткаў», — лічыць Юры Глушакоў.

Цяпер кандыдатаў засталося трынаццаць.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка23

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску25

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка23

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць