Улада1313

Лукашэнка: Калі б ЕС прапанаваў увайсці, беларускія ўлады пачалі б неадкладна разглядаць

Аляксандр Лукашэнка не можа ўявіць Беларусь у Еўрасаюзе. Пра гэта беларускі прэзідэнт заявіў 4 лістапада ў інтэрв'ю польскім СМІ.

"Таму што ніхто нас не запрашае, і мы таксама такіх варыянтаў не разглядалі. Калі гаварыць аб тым, як я на гэта гляджу: то мы справімся не горш, чым вы, палякі, у Еўрапейскім саюзе. І гэта ўсё. Нам патрэбны толькі роўныя ўмовы", — заявіў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што калі б ад ЕС паступіла прапанова ўвайсці ў яго склад, беларускія ўлады пачалі б неадкладна яе разглядаць.

Пры гэтым Лукашэнка ў інтэрв'ю польскім журналістам адзначыў, што беларускія міліцыянеры падчас правядзення пікетаў і дэманстрацый не дазваляюць сабе такога стаўлення да дэманстрантаў, як, да прыкладу, іх калегі з краін ЕС.

"Францыю глядзелі нядаўна? Германія, Вялікабрытанія? Што там адбывалася? Людзі выйшлі, каб выказацца на тэму пенсіённых рэформ, гэта іх жыццё. Навошта іх труціць слезацечным газам, навошта іх паліваць вадзічкай? Вось калі ў нас перакульвалі машыны, мы таксама рэагавалі, але газ і брандспойты не выкарыстоўвалі ніколі", — заявіў Лукашэнка.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць