Улада1717

Праграма Лукашэнкі: Да 2015-га вывесці эканоміку на ўзровень сярэдняй еўрапейскай краіны

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады мае быць зацверджаны на «Усебеларускім народным сходзе». Ён апублікаваны сёння ў цэнтральных беларускіх СМІ.

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады мае быць зацверджаны на «Усебеларускім народным сходзе». Ён апублікаваны сёння ў цэнтральных беларускіх СМІ.

Галоўнай мэтай праграмы названы «рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканальвання сацыяльна-эканамічных адносінаў, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі».

Прадугледжана павышэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва да 2015 года ў 1,7–1,76 разу ў дачыненні да 2010-га на аснове забеспячэння росту ВУП у 1,62–1,68 разу, прадукцыйнасці працы — у 1,63–1,68 разу, аб’ёмаў прамысловай вытворчасці — у 1,54–1,6 разу, сельскай гаспадаркі — у 1,39–1,45 разу, інвестыцый у асноўны капітал за пяцігодку — у 1,9–1,97 разу.

Прыярытэтнымі кірункамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны названы развіццё чалавечага патэнцыялу, прадпрымальніцтва, рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю, якаснае і даступнае жыллё, а таксама ўстойлівае развіццё рэгіёнаў і эфектыўны аграпрамысловы комплекс.

«Ключавая задача пяцігодкі — стварэнне ў Беларусі прынцыпова новых вытворчасцей, прадпрыемстваў і галінаў, якія вырабляюць экспартна арыентаваную, высокатэхналагічную прадукцыю», — адзначаецца ў праекце.

Дакумент таксама прадугледжвае, што да 2015 года ўдасца стабілізаваць колькасць насельніцтва краіны на ўзроўні 9,4 млн. чалавек і павялічыць чаканую працягласць жыцця з 71 года да 72–73 гадоў.

Згодна з праектам праграмы ў 2015 годзе ўзровень забяспечанасці насельніцтва жыллём у разліку на аднаго жыхара складзе не менш чым 27–28 кв. м (у 2010 годзе — 24,1 кв. м). «Паскоранымі тэмпамі будуць вырашацца задачы забеспячэння камфортнасці і даступнасці жылля, паляпшэння якасці жыллёва-камунальных паслуг», — гаворыцца ў дакуменце.

Праект праграмы таксама прадугледжвае павелічэнне аб’ёму ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці з 14,3 тысячы долараў ЗША ў 2010 годзе да 26–27 тысяч у 2015-м і прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго занятага — з 26,2 тысячы да 49–51 тысячы долараў.

«Эканамічны ўзровень развіцця Беларусі да канца пяцігодкі будзе супастаўным з сярэдняй еўрапейскай краінай», — падкрэсліваецца ў праекце.

Пастаўлена задача забяспечыць у найбліжэйшыя пяць гадоў стабільнасць курсу беларускага рубля і захаванасць укладаў, а эканоміка краіны, як вынікае з праекта праграмы, павінна захаваць сваю сацыяльную накіраванасць.

«Такім чынам, у выніку намечаных планаў Рэспубліка Беларусь у чарговы раз наглядна прадэманструе сваю прыхільнасць курсу сацыяльнай дзяржавы і нязменнасць палітыкі, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сваіх грамадзян», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома2

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома2

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць