Улада33

Нумары рахункаў кандыдатаў

Зрабіць ахвяраванне можа кожны грамадзянін, а таксама юрыдычныя асобы.

Дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты пачалі ствараць свае выбарчыя фонды. Зрабіць грашовае ахвяраванне можа кожны грамадзянін Беларусі, а таксама юрыдычныя асобы.

Ахвяраванне грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў), юрыдычнай асобы — 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў). Ананімныя ахвяраванні забароненыя.

На 25 лістапада выбарчыя фонды былі створаныя штабамі Р.Кастусёва, У.Някляева, Я.Раманчука, В.Рымашэўскага і А.Саннікава.

Рэквізіты выбарчых фондаў Д.Уса і А.Міхалевіча стануць вядомыя бліжэйшым часам. М.Статкевіч пакуль не ведае, ці будзе ствараць свой выбарчы фонд.

«Мы абмяркоўваем такую магчымасць. Аднак малаверагодна, што людзі і юрыдычныя асобы будуць ахвяраваць грошы.
Падчас пераводу трэба будзе пазначыць усе свае дадзеныя. Мала хто наважыцца гэта зрабіць», — мяркуе кандыдат.

Падаем вядомыя на сёння рэквізіты фондаў дэмакратычных кандыдатаў:

Рэквізіты фонду Рыгора Кастусёва: разліковы рахунак № 3014000000379 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 795.

Рэквізіты фонду Уладзіміра Някляева: разліковы рахунак № 3014000000353 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 795.

Рэквізіты фонду Яраслава Раманчука: разліковы рахунак № 3014000002201, ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 614.

Рэквізіты фонду Віталя Рымашэўскага: разліковы рахунак № 3014058650007 філіял № 527 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 254.

Рэквізіты фонду Андрэя Саннікава: разліковы рахунак № 3014058620008, ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 254.

Прызначэнне плацяжу: добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь плюс прозвішча і ініцыялы кандыдата.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну34

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

У Полацку на месцы княжацкага храма XII стагоддзя ўсё ж паставілі капліцу 2

Марыце пра першы складны айфон? Паглядзіце, што выявіла карыстанне ім5

Кожны восьмы мігрант сутыкаецца ў Польшчы з фізічным гвалтам — апытанне21

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну34

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць