Улада44

У Мінску адкрыўся ўсебеларускі сход

У Палацы Рэспублікі пачаў работу IV Усебеларускі народны сход.

Паводле афіцыйных звестак, дэлегатамі сходу сталі 2,5 тысячы чалавек, сярод якіх 273 рабочыя, 250 прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі, 209 інжынерна-тэхнічных работнікаў, 505 прадстаўнікоў сацыяльна-культурнай сферы, 607 кіраўнікоў прадпрыемстваў, а таксама пенсіянеры, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты.

Удзел у сходзе бярэ Аляксандр Лукашэнка.

Больш за 67% дэлегатаў — людзі ва ўзросце ад 41 да 60 гадоў; менш за 10% — грамадзяне да 30 гадоў. Вышэйшую адукацыю маюць 79,4% дэлегатаў, сярэднюю і сярэднюю спецыяльную — 20,6%.

Сход будзе працаваць 6–7 снежня. Галоўныя пытанні, якія выносяцца на яго абмеркаванне, — вынікі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006–2010 гады і аналагічная праграма на 2011–2015 гады.

Падчас правядзення сходу будзе адкрыта гарачая тэлефонная лінія. Для яе работы выдзелены шматканальныя тэлефонныя нумары: 220-26-14, 220-26-36 (код Мінска — 0172). Час работы гарачай лініі — 6 і 7 снежня 2010 года з 9.00 да 18.00. Аднак, паводле звестак БелаПАН, адказваць на пытанні, што паступілі на гарачую лінію,

кіраўнік дзяржавы не плануе.

***

Першы Усебеларускі народы сход прайшоў 19–20 кастрычніка 1996 года, за месяц да канстытуцыйнага рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі; другі — 18 мая 2001 года, за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў; трэці — 2–3 сакавіка 2006 года, за два тыдні да выбараў кіраўніка дзяржавы. Цяперашні сход праводзіцца за два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 19 снежня.

Узяць удзел у IV Усебеларускім народным сходзе планаваў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў. Штаб Някляева сабраў 27 тысяч подпісаў жыхароў Беларусі за яго вылучэнне дэлегатам сходу. Аднак раённая адміністрацыя раёна перашкодзіла ўдзелу кандыдата ў сходзе, матывуючы гэта працэдурай вылучэння дэлегатаў. Уладзімір Някляеў расцаніў гэты факт як парушэнне выбарчага заканадаўства, згодна з якім кандыдатам у прэзідэнты павінны быць дадзеныя роўныя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі.

«Толькі адзін кандыдат, Аляксандр Лукашэнка, будзе выступаць на Усебеларускім народным сходзе. Нікому з іншых кандыдатаў такое права дадзена не было. На экранах тэлевізараў грамадзяне краіны сёння бачаць толькі аднаго кандыдата і чуюць толькі адно прозвішча. Пад выглядам асвятлення дзелавых візітаў прэзідэнта фактычна ідзе яго перадвыбарная агітацыя», — заявіў Някляеў журналістам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць