Улада8181

Някляеў заклікаў усіх кандыдатаў зняцца з прэзідэнцкіх выбараў

«І разам выйсці на Плошчу 19 снежня». Заяву аб гэтым ён зрабіў ля Адміністрацыі прэзідэнта.

«Адначасовае зняцце сваіх кандыдатур узмоцніць апазіцыю і Плошчу. Нам нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнанне выбараў — гэта будзе наша параза.
Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры — гэта будзе моцны крок», — заявіў Някляеў 9 снежня на пікеце ля Адміністрацыі прэзідэнта.

Кандыдат лічыць, што выбары ўжо можна лічыць недэмакратычнымі і ні Расія, ні ЕС іх прызнаваць не павінны: «Калі ЕС прызнае гэтыя выбары, то гэта будзе ўжо занадта «Рэалпалітык».

Штаб Уладзіміра Някляева падрыхтаваў адпаведны дакумент, які даказвае недэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дакумент заснаваны на дакладзе юрыста Гары Паганяйлы.

«Я лічу, што нам усім варта зараз абнуліць рэйтынгі і разам заявіць аб немагчымасці прызнання гэтых выбараў. І разам выйсці на Плошчу 19 снежня,
каб патрабаваць там правядзення новых выбараў, ужо без Лукашэнкі», — заявіў Уладзімір Някляеў.

Плануецца, што магчымасць зняцця сваіх кандыдатур з выбараў частка кандыдатаў абмяркуе ўжо сёння, 9 снежня.

Заяву аб неабходнасці зняцця кандыдатур Някляеў зрабіў падчас пікету, зладжанага насупраць Адміністрацыі прэзідэнта. Мэтай пікету было заклікаць Лукашэнку прыняць удзел у тэледэбатах.

«Ён схаваўся ў тым вялікім доме. Абвінаваціў мяне ў сувязях з Расіяй, сказаў, што мае доказы і схаваўся. Факты на тумбачку!
Хай прыйдзе на дэбаты і ў жывым эфіры пакладзе факты на тумбачку», — заявіў Някляеў.

Каментары81

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць