Улада1616

Бюлетэнь з надпісам «Саня паедзе ў Гаагу» паклалі ў стос за Лукашэнку - відэа

Назіральніца Дар’я Каткоўская расказала, як выбарчая камісія маніпулявала зь бюлетэнямі на ўчастку № 17 у Фрунзенскім раёне Мінска.

Каткоўская: «Я была назіральніцай на ўчастку № 17 у Фрунзенскім раёне горада Мінска. Гэта Сухарава, гэта той участак, выбарцам якога з’яўляюся я. Я была там разам з маімі знаёмымі з бельгійскай тэлевізіі. Я не магу сказаць, што я бачыла, як лічылі галасы, але гэта было ўпершыню (а я назіраю з 2001 года), калі я стаяла ў метры ад стала — мяне трымаў кіраўнік камісіі, мяне трымала міліцыя, але, прынамсі, я бачыла, як НЕ ЛІЧАЦЬ ГАЛАСЫ. Гэтая сітуацыя была ўся знятая на відэа:

Я бачыла, што галасы адных і тых жа кандыдатаў кладуць у розныя стосы — гэта значыць, што бюлетэні, дзе крыжыкі стаяць у розных месцах, кладуць то ў адну, то ў другую стопку.

Потым. Я галасавала на тым участку і свой бюлетэнь сапсавала. На ім было напісана: «Саня паедзе ў Гаагу». У канцы яны сказалі: «Тры сапсаваныя бюлетэні», і паказалі іх. Я кажу: «Прабачце, я выбарніца гэтага участку, тэрмінова шукайце мой бюлетэнь». Празь дзве хвіліны мой бюлетэнь з гэтым надпісам быў знойдзены ў стосе за А.Лукашэнку. Гэта значыць, што

калі «Саня едзе ў Гаагу», то гэты бюлетэнь чамусьці кладуць у яго стос.
Такім чынам, папросту ніхто не лічыў гэтыя галасы. Бюлетэні складваліся ў розныя стосікі, гэтыя стосікі неяк фармаваліся, і ў выніку на нашых вачах больш за 80 адсоткаў было аддадзена Аляксандру Лукашэнку. Там быў 71 голас за Рыгора Кастусёва з дзвюх тысяч, хаця адзіны стос, які я магла бачыць, гэта быў стос якраз за Рыгора Кастусёва. Я магу сказаць, што там было каля 200 бюлетэняў, калі яны клалі першапачаткова ў гэты стос».

Трэба адзначыць, што пачатковы курс на стварэньне выбарам легітымнасьці засьцярог Каткоўскую ад затрыманьня. У прысутнасьці замежнага тэлебачаньня затрымаць яе не рашаліся.

Каментары16

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць