Грамадства11

Былога дырэктара гімназіі №16 асудзілі на восем гадоў турмы

Суд Кастрычніцкага раёну Менску пастанавіў, што адбываць пакараньне былы дырэктар гімназіі Алег Бадалаў будзе ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ад 27 ліпеня яго трымаюць пад вартай. Дырэктара абвінавацілі ў атрыманьні 4 тысяч эўра хабару за ўладкаваньне дзяцей у гімназію, дзе вучыцца ўнучка Аляксандра Лукашэнкі й дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў.

Суд Кастрычніцкага раёну Менску пастанавіў, што адбываць пакараньне былы дырэктар гімназіі Алег Бадалаў будзе ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ад 27 ліпеня яго трымаюць пад вартай. Дырэктара абвінавацілі ў атрыманьні 4 тысяч эўра хабару за ўладкаваньне дзяцей у гімназію, дзе вучыцца ўнучка Аляксандра Лукашэнкі й дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў.

У судзе Кастрычніцкага раёну падчас разгляду крымінальнай справы Алега Бадалава высьветлілася, што былы дырэктар элітнай гімназіі неаднойчы атрымліваў хабар за ўладкаваньне дзяцей. Але падставай для арышту настаўніка стаў хабар 4000 эўра, якія яму перадаў грамадзянін Малдовы, каб уладкаваць сваіх дзяцей у сёмую і восьмую клясы.

Конкурс у гімназію – 2,7 чалавека на месца. Чым прываблівае бацькоў гімназія ў мікрараёне Вясьнянка? Магчыма, тым, што там ёсьць басэйн, будуюцца тэнісныя корты, у клясах кожны вучань мае індывідуальную парту.

Раніцай каля будынку гімназіі можна бачыць шмат дарагіх аўтамабіляў з адпаведнымі нумарамі. Дарэчы, дзяржнумар аўтамабіля былога дырэктара Алега Бадалава – 0005. Менчукі й супрацоўнікі ДАІ добра ведаюць, што машыны з такімі нумарамі маюць высокія чыноўнікі. Магчыма, таму крымінальную справу даручылі весьці Менскай гарадзкой пракуратуры, якая займаецца найбольш важнымі справамі.

Абвінаваўца ад пракуратуры прасіў пакараць былога дырэктара гімназіі пазбаўленьнем волі на 9 гадоў. Кіраўнік сьледзтва Сяргей Іваноў, даведаўшыся, што Бадалава асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці, патлумачыў «Свабодзе», што індыфэрэнтна ставіцца да прысудаў.

(Іваноў: ) «Я даведаўся пра Бадалава даслоўна хвілінаў дзесяць таму. Наагул, індыфэрэнтна да гэтага стаўлюся. Я нічога не лічу: суд вынес прысуд, яму лепш відаць. Хабар у выкладчыка – так, першы выпадак».

Паводле кіраўніка сьледзтва, сёлета гэта першая справа супраць настаўніка за хабарніцтва, якую расьсьледавала гарадзкая пракуратура. Калі б грамадзянін Малдовы не распавёў знаёмаму міліцыянту пра тое, што панясе хабар дырэктару гімназіі, Алег Бадалаў і надалей працаваў бы на сваёй пасадзе. Паводле прысуду будзе сканфіскаваная маёмасьць былога дырэктара – аўтамабіль, тэлевізар і лядоўня.

Адвакат Бадалава заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?8

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ19

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?8

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць