Меркаванні44

Анлайн-кансультацыі: Я афіцэр міліцыі, хачу звольніцца, гонар, сумленне і абавязак святыя

«Я афіцэр міліцыі з выслугай больш за 20 гадоў. У сувязі з пагаршэннем здароўя і нежаданнем у далейшым праходзіць службу падаў рапарт аб звальненні па ўласным жаданні. Наймальнік не хоча звальняць мяне па ўласным жаданні, матывуючы што „ў Вас кантракт і Вы можаце звольніцца толькі за парушэнне ўмоваў кантракту“. Дысцыплінарных спагнанняў за 20 гадоў не меў, паняцце гонар, сумленне і абавязак святыя. Як звольніцца, не запляміўшы рэпутацыю?»

Можна спаслацца на ўказ прэзідэнта «Аб зацверджанні Палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь». Можна звольніцца не толькі за парушэнне ўмоваў кантракту, але і па ўласным жаданні.

У палажэнні (раздзел 14) значыцца, што супрацоўнікі органаў унутраных справаў могуць быць звольненыя са службы ў запас Узброеных Сіл на наступных падставах:

— Па ўласным жаданні;

— Па ўзросце — пасля дасягнення гранічнага ўзросту знаходжання на службе, усталяванага дадзеным палажэннем;

— Па хваробе — пры прызнанні іх ваенна-медычнымі камісіямі непрыдатнымі да ваеннай службы ў мірны час (у ваенны час — абмежавана прыдатнымі другой ступені);

— Па абмежаваным стане здароўя — пры прызнанні іх ваенна-медычнымі камісіямі прыдатнымі да ваеннай службы па-за строем у мірны час (у ваенны час — абмежавана прыдатнымі першай ступені) і немагчымасці іх выкарыстання на службе ў сувязі з адсутнасцю адпаведных вакантных пасад;

— Па скарачэнні колькасці або штата — пры ліквідацыі або рэарганізацыі органа ўнутраных справаў, у тым ліку пры скарачэнні займанай пасады і адсутнасці згоды супрацоўніка з прызначэннем на іншую пасаду;

— У сувязі з выбраннем дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама ў сувязі з выбраннем або прызначэннем чальцамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ажыццяўленнем названых паўнамоцтваў на прафесійнай аснове;

— У сувязі з адмовай ад заключэння кантракту;

— Па заканчэнні тэрміну службы, прадугледжанага кантрактам;

— У сувязі з парушэннем умоваў кантракту;

— Па выніках папярэдняга выпрабавання;

— У сувязі з аднаўленнем на пасадзе супрацоўніка, які раней займаў дадзеную пасаду (пры адмове ад перасоўвання на іншую пасаду або немагчымасці такога перамяшчэння);

— Па службовай неадпаведнасці займанай пасадзе з прычыны недастатковай кваліфікацыі — у атэстацыйнай парадку;

— За парушэнне службовай дысцыпліны;

— У сувязі з асуджэннем за ўчыненае злачынства — пасля ўступлення абвінаваўчага прысуду ў законную сілу;

— У сувязі са здзяйсненнем правіны, што дыскрэдытуе званне супрацоўніка органаў унутраных справаў.

У тым жа раздзеле 14 палажэння прапісаныя і іншыя падставы для спынення службы ў органах унутраных справаў.

Каментары4

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць