Улады Мінска хочуць базе ЖРЭА стварыць прадпрыемствы, якія выпускаюць імпартазамяшчальную і экспартаарыентаваную прадукцыю.
«Мы будзем спрабаваць нарошчваць свой вытворчы патэнцыял, ва ўсіх сваіх службах, аж да ЖРЭА. Ставіцца задача ў кожнай камунальнай службе адкрыць прадпрыемства, якое дасць магчымасць выпускаць той ці іншы прадукт, і тым самым скараціць выдаткі на капітальны рамонт жылога фонду», — паведаміў
Паводле яго словаў, такія прадпрыемствы акрамя эканоміі таксама дазваляюць стварыць дадатковыя працоўныя месцы.
Васільеў змог прывесці прыклад імпартазамяшчальнай прадукцыі — вокны і запорная арматура. Аднак у яго не хапіла ўяўлення для прыкладу экспартаарыентаванай прадукцыі, асвоенай беларускімі ЖЭСамі.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары