Эканоміка

Найлепшымі ў Беларусі за 2010 год прызнаныя 312 тавараў

Яны былі выпушчаныя 189 арганізацыямі.

Як паведаміла прэс-служба Дзяржстандарта, такія вынікі конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які быў аб’яўлены і праведзены Дзяржстандартам сумесна з абласнымі выканаўчымі камітэтамі і Мінгарвыканкамам ужо ў дзявяты раз.

Традыцыйна найбольш прадстаўнічай аказалася намінацыя «Харчовыя тавары», дзе найлепшымі прызнаныя 190 найменняў прадукцыі 95 айчынных прадпрыемстваў. Далей ідуць намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння», у якой вызначаны 62 тавары-пераможцы 51 прадпрыемства, і «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» — 59 тавараў, што выпускаюцца 42 арганізацыямі.

Звання лаўрэата конкурсу таксама ўдастоена падраздзяленне транспартнага РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» — Брэсцкі вагонны ўчастак у намінацыі «Паслугі насельніцтву». Статус «Навінка года», заснаваны з мэтай стымулявання выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэння яе характарыстык і ўласцівасцяў, прымянення сучасных тэхналогій і матэрыялаў, прысуджаны 22 таварам рознага прызначэння.

Сярод лаўрэатаў такія прадпрыемствы, як ААТ «Савушкаў прадукт», ваўкавыскае ААТ «Беллакт», СП ААТ «Спартак», дзяржаўнае прадпрыемства «Гарадскі малочны завод № 1» (Мінск), СААТ «Камунарка», ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», ААТ «Бабулін гладыш», СТАА «Белвест», СТАА «Марка», ВА «Гомсельмаш», ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Стужка», ЗАТ «Маладзечнамэбля», СП «ВэскаБел» ТАА, РУП «Беларускі металургічны завод», РУП «Мінскі трактарны завод», ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузавоў «МАЗ-Купава», ААТ «Магілёўхімвалакно» і інш.

У прэс-службе зазначылі, што «ў конкурсным руху за найлепшыя тавары актыўна ўдзельнічаюць арганізацыі малога і сярэдняга бізнесу, якія прапаноўваюць канкурэнтаздольную, у тым ліку імпартазамяшчальную, прадукцыю». Па выніках конкурсу 2010 года гэта асабліва характэрна для прамысловых тавараў для насельніцтва. Сярод лаўрэатаў ЗАТ «Дзіліс Касметык» (туалетныя воды серыі Atlantica), ЗТАА «Кондар» (водна-дысперсійная грунтоўка), ВПУП «Вікторыя» (жароўні літыя алюмініевыя), ПУГП «Ромгіль» (трыкатажныя вырабы для жанчын з пражы з высокім утрыманнем шэрсці), ААТ «Актамір» (лялькі).

Арганізацыям, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаныя дыпломы і дадзена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?3

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ5

Жыхары Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць грошы13

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ1

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?3

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць