Культура88

«Белкніга»: «У сетцы няма ніводнага асобніка кніг Някляева»

Кнігі аднаго з найлепшых паэтаў сучаснай Беларусі раптоўна зніклі з продажу.

Як паведамляе «Еўрарадыё», з продажу зніклі кнігі паэта, экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева: ні ў адной буйной кнігарні іх няма, але і пра факт забароны ніхто нічога не ведае. «НН» падключылася да пошукаў кніг Някляева.

У «Кнігарні пісьменніка» на пытанне, ці ёсць у продажы кнігі Някляева, карэспандэнту «НН» паведамілі:

— Пару месяцаў таму была кніга з «Кнігазбору» — адзін асобнік. Яго купілі, і больш кніг Някляева нам не прывозілі — магчыма, наклады скончыліся.

— А ўвогуле з’явяцца?

— Я думаю, прыйдуць, але пакуль што не завозілі.

Калі мы патэлефанавалі ў галоўны офіс «Белкнігі», супрацоўнікі, пачуўшы прозвішча Някляева, хуценька шэптам абмяняліся парай фраз, і спыталі, ці канкрэтную кнігу мы шукаем.

— Не. Проста гэтага аўтара.

Праз пашукавік знайшлося адно выданне — зборнік «Акно», выдадзены ў Расіі і на рускай мове.

— Дзе яго можна набыць?

— У нашай сетцы зараз няма ніводнага асобніка гэтай кнігі. — удакладнілі супрацоўнікі. — Можаце паспрабаваць у «Акадэмкнізе».

Але і там Някляева не знайшлося.

Знайшлася кніга Някляева ў Інтэрнэт-краме oz.by. Прычым усё тое ж «Акно».

— Падкажыце імя аўтара?

— Уладзімір.

— А так, ёсць такі аўтар — Уладзімір Някляеў. Кнігу можна замовіць з Масквы, прыйдзе яна дзён праз восем.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква4

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Усе навіны →
Усе навіны

«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы25

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai1

Кіраўніком брытанскай разведкі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына — Блейз Метрэвелі1

Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет11

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса4

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква4

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць