Гісторыя

Рымская імперыя засохла

Адной з прычын падзення Рымскай імперыі была засуха: яна супала па часе з сур’ёзным палітычным крызісам, усё часцейшымі нападамі варвараў ці нават стала яго прычынай. Так лічаць навукоўцы, якія аднавілі ваганні тэмпературы і колькасці ападкаў у Еўропе за апошнія 2,5 тысячы гадоў.

Метад вывучэння клімату па гадавых кольцаў дрэваў, таўшчыня якіх залежыць ад умоваў жыцця дрэва ў кожны канкрэтны год, не новы. Праблема заключаецца ў тым, каб знайсці настолькі старую драўніну, па якой можна было б аднавіць клімат мінулага ва ўсіх падрабязнасцях.

Гэтую праблему часткова вырашыла група навукоўцаў на чале з палеакліматолагам швейцарскага Федэральнага даследчага інстытута лесу, снегу і ландшафту Ульфам Бунтгенам. Падчас працы спецыялісты здолелі ўзнавіць гісторыю змены клімату ў Еўропе за апошнія 2,5 тысячы гадоў.

Для гэтага ім давялося сабраць і прааналізаваць гадавыя кольцы 9тыс. узораў дуба, хвоі і лістоўніцы з Аўстрыі, Германіі і Францыі.

Па гэтых дадзеных навукоўцы аднавілі ваганні тэмпературы і колькасці ападкаў. Вынікі працы апублікаваныя ў часопісе Science.

Самая цікавая выснова даследавання заключаецца ў выяўленні выразнай сувязі шэрагу гістарычных падзей з кліматычнымі зменамі. Кліматычныя «скокі» адмоўна ўплывалі на сельскую гаспадарку, што ўносіла сумятню ў жыццё народаў, выклікала рознага кшталту акцыі пратэсту супраць улады, якая была не ў стане забяспечыць свой народ харчаваннем.

У прыватнасці, паводле меркавання навукоўцаў, перыяд засухі ў III стагоддзі н. э. стаў адной з прычын падзення Рымскай імперыі:

«Вільготныя і цёплыя летнія месяцы прыпадаюць на перыяды рымскага і сярэднявечнага росквіту,
 — гаворыцца ў артыкуле. — Павелічэнне амплітуды кліматычных ваганняў у 250–600 гадах н. э. супалі па часе з распадам Заходняй Рымскай імперыі і разгубленасцю перыяду міграцый.

Засуха ў Еўропе ў III стагоддзі пагоршыла сур’ёзны крызіс у Заходняй Рымскай імперыі, адзначаны ўварваннем варвараў, палітычнымі бурамі і эканамічнымі беспарадкамі ў некалькіх правінцыях Галіі».

Такія даследаванні ўжо праводзіліся навукоўцамі. Так, было паказана, што буйныя войны ў Кітаі, якія мелі месца за апошнюю тысячу гадоў, па часе супалі з небывалымі для тых месцаў халадамі. Акрамя таго, дыскусійным застаецца пытанне, ці не з’яўляюцца канфлікты ў сучаснай Афрыцы наступствам змены клімату.

Безумоўна,

праца Бунтгена і яго калег стане яшчэ адным аргументам адэптаў тэорыі сучаснага глабальнага пацяплення.

Каментуючы працу ў Science, амерыканскі навуковец Майкл Ман звярнуў увагу на тое, што «адносна сціплыя змены ў клімаце Еўропы ў мінулым мелі сур’ёзныя наступствы для грамадства». Цяперашнія ж змены клімату значна сур’ёзнейшыя і маштабнейшыя, чым тыя, што адбываліся ў Старым Свеце за апошнія 2,5 тысячы гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць