Грамадства

Як да 2030 года павялічыцца тэрыторыя і насельніцтва Мінска?

Чакаецца, што праз 5 гадоў у сталіцы будуць жыць на 25-30 тысяч чалавек больш — гэта прыблізна 6,6% ад цяперашняга насельніцтва аднаго Фрунзенскага раёну.

Ілюстрацыйны здымак

Пра прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця расказаў журналістам «Мінск Навіны» старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько. 

Па яго словах, тэрыторыя Мінска павялічыцца на 2,8 тыс. га і складзе каля 38,1 тыс. га. Плануецца, што жылым фондам людзей змогуць забяспечыць па 27,5 кв.м на чалавека. 

Чакаецца, што занятасць у сферах паслуг і вытворчай складзе каля 80% і 21% адпаведна.

Меркаваны ўзровень аўтамабілізацыі — каля 350 машын на 1 тыс. чалавек (разліковы паказчык — адзін аўтамабіль на сям'ю).

Павялічваць тэрыторыю гораду хочуць за кошт размешчаных крыху на поўдзень ад Мінскага мора тэрыторый Мінскага і Смалявіцкага раёнаў і побач з Нацыянальным аэрапортам Мінск.

«Праектам генплана захавана дзеючая стратэгія «гарады гарадоў», якая прадугледжвае 30-хвілінную даступнасць жыхароў да аб'ектаў паўсядзённага, перыядычнага абслугоўвання і да месцаў прыкладання працы», — сказаў Гуцько.

Каментары

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць