Грамадства33

Журналіст Васьковіч застанецца ў турме яшчэ два месяцы

Тэрмін зьняволеньня бабруйскаму журналісту Яўгену Васьковічу працягнулі на два месяцы. Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве.

Маці паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак за хуліганства, нібыта ўчыненае ім 16 сьнежня. Пазьней стала вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа.

«Ён ужо пад арыштам у турме сядзіць. Яго перавялі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў турму. На два месяцы працягнулі — за злоснае хуліганства. Цяпер гэтай справай займаецца бабруйскі сьледчы, бо хуліганства гэтае ён нібыта ўчыніў у Бабруйску 16 сьнежня. Заўтра я зьбіраюся ў Магілёў. Ён сядзіць у турме, то можна перадаць і вопратку, і харчы нейкія», паведаміла маці затрыманага Рушаньня Іванаўна.

Яўген Васьковіч — супрацоўнік рэдакцыі незалежнай газэты «Бабруйскі кур’ер». Ён быў удзельнікам Плошчы. Выклікаўся з-за гэтага ў КДБ. Там настаяў, каб у пратаколе камітэтчыкі запісалі, што ён і надалей будзе ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту. Яму дзевятнаццаць гадоў. Завочна вучыцца ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова. У дзень затрыманьня меўся здаваць іспыт па беларускай мове.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць