Улада1717

Еўрасаюз забараняе ўезд 120 беларускім чыноўнікам на чале з Лукашэнкам

Фармальнае рашэнне па гэтым пытанні павінны прыняць у наступны панядзелак міністры замежных спраў 27 краін ЕС.

ЕС аднаўляе прыпыненыя ў 2008 г. для прадстаўнікоў беларускага рэжыму візавыя санкцыі ды пашырае спіс асобаў, у дачыненні да якіх будуць прымененыя санкцыі, да 120 чалавек. Пра эканамічныя санкцыі пакуль гаворка не вядзецца,
перадае Польскае прэсовае агенцтва (PAP) са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў ЕС.

Візавыя санкцыі будуць адноўленыя ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі, што распачаліся 19 снежня. Фармальнае рашэнне па гэтым пытанні павінны прыняць у наступны панядзелак міністры замежных спраў 27 краін ЕС у Брусэлі.

«Што да аднаўлення візавых санкцый

,то гэта ўжо поўная згода ЕС»,

— сказаў дыпламат з адной з новых краін ЕС. Ён дадаў, што спіс асоб, якія пацярпелі ад санкцый «больш за 100 чалавек». Іншы дыпламат заявіў, што гаворка вядзецца пра 116–120 чалавек. Спіс будзе ўключаць у сябе асоб, вінаватых у фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсій, што пачаліся ў пасля выбарчы перыяд.

Разам з тым няма згоды дзяржаў-членаў наконт магчымых іншых санкцый, уключна з эканамічнымі. Іх, міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць у панядзелак, з магчымасцю ўвядзення на больш позні тэрмін. «Вы павінны ўлічваць, што эканамічныя і гандлёвыя абмежаванні трэба ўводзіць, але пры тым не караць беларускае грамадства», — сказаў дыпламат.

Каментары17

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства10

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства10

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →