Адвакат Саннікава: «Дух Андрэя Алегавіча не зламаны, нага загойваецца»
27 студзеня да кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц быў дапушчаны адвакат.
27 студзеня да кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц быў дапушчаны адвакат. Пра гэта распавяла Ала Уладзіміраўна Саннікава, маці палітыка.
Па словах адваката, «Дух Андрэя Алегавіча не зламаны, трымаецца добра, нага загойваецца». Нагадаем, падчас разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў кандыдат у прэзідэнты быў жорстка збіты спецназам, яму пашкодзілі нагу.
Андрэй Алегавіч за месяц не атрымаў ні аднаго ліста ад родных. Больш ніякай інфармацыі адвакат Павел Сапелка, які даў падпіску аб невыдаванні, паведаміць не можа.
-
«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі
-
Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве
-
«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі
Каментары