Улада33

Міжнародная кампанія па вызваленні арыштаваных беларусаў

Далучыцца да яе можа кожны неабыякавы да іх лёсаў.

Далучыцца да яе можа кожны неабыякавы да іх лёсаў.

Кампанію распачалі замежныя калегі Аляксандра Фядуты, які вядомы ў першую чаргу як філолаг і даследчык літаратуры. Лісты з патрабаваннямі паспрыяць вызваленню Фядуты і астатніх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 снежня накіравалі Вярхоўнаму прадстаўніку па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Кэтрын Эштан, камісару Савета Еўропы па правах чалавека Томасу Хамарбергу і ў фракцыі Еўрапейскага парламента. Да лістоў былі далучаны 260 подпісаў навукоўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў з двацацці краін Еўропы, ЗША, Ізраіля.

Збор подпісаў працягваецца. Наступныя лісты будуць накіраваны Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека, у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, урадам, пасольствам, міжнародным праваабарончым арганізацыям.

Арганізатары кампаніі разумеюць, што сам збор подпісаў не прывядзе да хутчэйшага вызвалення арыштаваных. Але спадзяюцца, што такі крок не дасць забыць пра гэтых людзей, а таксама прыцягне ўвагу да праблемы.

Пакінуць свой подпіс можна тут.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?29

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў5

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца11

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?29

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць