Гісторыя1212

Памёр беларускі эміграцыйны гісторык Павал Урбан

У Мюнхене на 87-м годзе жыцьця памёр беларускі гісторык, актыўны дзяяч эміграцыі, колішні супрацоўнік Радыё Свабода Павал Урбан.

Павал Урбан Нарадзіўся 27 сакавіка 1924 г. у вёсцы Закаліўе на Лепельшчыне, у шматдзетнай сялянскай сям’і. Ягоны бацька як хутаранін і гаспадар на 9 гектарах зямлі ў пэрыяд калектывізацыі быў залічаны ў катэгорыю «кулакоў» й арыштаваны для вывазу.

Пасьля вайны Урбан апынуўся ў лягерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне, там скончыў беларускую гімназію, у 1948 годзе разам зь сябрамі зь легендарнай «Дванаццаткі» выехаў у Вялікабрытанію, дзе працаваў у вугальных капальнях.

У 1950 г. ён паступіў у Лювэнскі Унівэрсытэт у Бэльгіі, які закончыў у кастрычніку 1954 г. з дыплёмам кандыдата гістарычных навук на падставе дысэртацыі «Вялікае Княства Літоўскае за часоў вялікага князя Аляксандра». Ад 1956 году працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхэне. Ад 1974 да 1989 г. працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, адкуль выйшаў на пэнсію.

У 1972 выдаў кнігу «У сьвятле гістарычных фактаў», якая сталася адказам на брашуру Л. Абэцэдарскага «У сьвятле неабвержных фактаў» (1969). У гэтай працы П.Урбан палемізаваў з афіцыйнай савецкай гістарыяграфіяй Беларусі.

У 2001 годзе ў Менску выйшла праца П.Урбана «Старажытныя ліцьвіны: Мова. Паходжаньне. Этнічная прыналежнасьць» (2-е выданьне — 2003), прысьвечаная дасьледаваньню этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвінаў і гістарычнага тэрміну «Літва».

Пра свайго сябра і калегу Паўла Урбана згадвае відны дзяяч беларускай эміграцыі, гісторык Ян Запруднік:

«Цяжкая вестка для мяне пра адыход з жыцьця Паўлюка Урбана, бо мяне зь ім лучыла супольная доля — і ў ангельскіх шахтах і пасьля шахтаў у Бэльгіі, унівэрсытэт і ўсё астатняе. Я трымаў зь ім сталы кантакт.

Паўлюк быў глыбокім беларускім патрыётам. Ён пакінуў па сабе багатую гістарыяграфічную спадчыну — спадзяюся, што яна будзе сабраная ў адзін том і выдадзеная ў Беларусі.

Ягоную характарыстыку можна было б працытаваць зь ліста, напісанага ў травені 1970 году, калі стаяла пытаньне пра будучыню Інстытуту вывучэньня СССР, дзе ён працаваў. Ліст напісаў доктар Шульц, які быў адным з кіраўнікоў Інстытуту, Антону Адамовічу ў Нью-Ёрк, і там ён выказваецца пра Паўлюка Урбана так:

„Урбан працуе рэдактарам нашых біяграфічных даведнікаў і адзначаецца выключнай стараннасьцю, добрасумленнасьцю і цудоўным характарам“.

Паўлюк Урбан пакінуў па сабе дачку, былую жонку, памяць пра яго будзе захоўвацца ў нашых успамінах».

Прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвіла:

«Зь вялікім сумам даведалася я пра сьмерць Паўла Урбана. Ён амаль усё жыцьцё — ад студэнцкіх часоў — быў сябрам Рады БНР. Сапраўдны беларус — сьціплы, вельмі разумны, глыбокі, мала гаварыў, але шмат напісаў вельмі карыснага для нашай краіны. Усе мы вельмі ўражаныя ягонай сьмерцю, хацелася б, каб такія людзі ніколі не паміралі… Хай будзе яму пухам чужая зямля».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць