Грамадства

Саннікаў: «Хвалююся, як Данька, як ўспрымае «пастаяльцаў»

Маці экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава атрымала яд яго ліст, напісаны 1 лютага. Між тым, адлегласьць паміж домам Алы Саньнікавай і КДБ, дзе трымаюць яе сына, ўсяго сто мэтраў.

Усяго ад Андрэя Саньнікава прыйшло 4 лісты, апошні — пасьля болей як двухтыднёвага перапынку. На лісьце пазначана лічба 7 — гэта, відаць, азначае, што ліст па ліку сёмы. Дзе падзеліся яшчэ тры лісты, невядома Ала Ўладзімераўна на просьбу Свабоды прачытала вытрымкі з ліста сына.

«Добры дзень, мама. Вось ад цябе дайшла яшчэ адна вестачка. Прычым сьвежая, ты ўжо пішаш пра Іру. Вестачка парадавала, а тое, што Іра дома, хоць і пад хатнім арыштам, было самай радаснай падзеяй за апошні час. Зараз, праўда, хвалююся, як там Данька, як успрымае „пастаяльцаў“, як Іра сябе адчувае. Усё, што ты перадаеш, я атрымліваю, і не хвалюйся. Лекі, якія ты раней перадавала, таксама атрымаў, у тым ліку тыя, што прасіў нядаўна. Яны больш для прафіляктыкі. Дзякуй за прывітаньні. Усім ад мяне таксама вялікія прывітаньні. Сумую, канешне, вельмі. Але зараз, спадзяюся, Даньку будзе спакайней. Як здароўе ў Аляксея? (Гэта ён пра брата пытаецца). З большага, хацелася б пра ўсіх распытаць, але не атрымаецца. Цалую моцна, люблю. Андрэй».

Ала Уладзімераўна ня верыць, што сын папрасіў лекі «для прафіляктыкі», як ён напісаў. Маці палітыка згадала нядаўнюю інфармацыю ў інтэрнэце пра тое, як сына зьбівалі міліцыянты на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. «Яго маглі забіць, білі мэтанакіравана па галаве палкамі», — згадвае Ала Уладізмераўна словы сьведак, якія былі побач і ўратавалі яе сына ад міліцыянтаў. Тое, што зараз Андрэй ня шмат піша пра сваё здароўе, для маці не дзіва:

«Ён не любіць скардзіцца і закранаць гэтую тэму», — кажа Ала Саньнікава пра сына.

9 лютага з Андрэем сустракаўся ягоны адвакат Павал Сапелка. Саньнікаў пакуль не пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, праводзяцца сьледчыя дзеяньні, сказаў Сапелка. Адвакат адмовіўся ад камэнтароў у сувязі з падпіскай пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва

Але Саньнікавай адвакат нічога пра сустрэчу з Андрэем не паведаміў. Сама Ала Ўладзімераўна адвакату не тэлефануе.

«Пакуль ён мне нічога… Ведаеце, адвакатаў гэтак прыціснулі, што яны не ідуць на кантакт. Ды я і сама баюся. Яшчэ забяруць адваката і будзе як ў Іры…»

Ірыну Халіп прымусілі адмовіцца ад першага адваката Уладзімера Тоўсьціка, якому пагражалі тым, што забяруць ліцэнзію. Пра гэта паведамілі сваякі журналісткі, якую трымаюць пад хатнім арыштам. Пасьля гэтага сваякі Халіп заключылі дамову з адвакатам Тамарай Гараевай, але пазьней яна адмовілася ад сумеснай працы, спаслаўшыся на занятасьць. На гэтым тыдні для жонкі Саньнікава знайшлі новага адваката.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны13

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Па Глыбокім гуляла медзведзяня3

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны13

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць