15 лютага ў Мінску ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава «Касцюмы нацыянальных меншасцяў Кітайскай Народнай Рэспублікі».
На тэрыторыі Кітая пражываюць 56 народнасцей. Пераважную большасць складае народнасць хань — каля 90% ад агульнай колькасці насельніцтва. Іншыя народнасці прынята называць нацыянальнымі меншасцямі, яны жывуць у розных геаграфічных і кліматычных умовах. Гэта вялікія раўніны і стэпы, магутныя горы і пустыні, тайга і вільготныя лясы.
Непаўторныя нацыянальныя строі народаў Кітая ствараліся з улікам вытворчых патрэб і жыццёвага ўкладу. Нацыянальныя гарнітуры народнасцяў, якія насяляюць Кітай, надзвычай разнастайныя дзякуючы тканінам, багаццю колераў, крою і неверагодным спалучэнням.
На выставе прадстаўлена каля 30 строяў кітайскіх народнасцяў, а таксама фотаздымкі і лялькі ў нацыянальных касцюмах.
-
Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску
-
«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся
-
У наступную суботу ў Вільні пройдзе Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай
Каментары