Аднаўляецца цягнік Мінск — Рыга; уводзіцца Мінск — Архангельск, Гродна — Кіеў
І не толькі. Беларуская чыгунка арганізуе з мая новыя міжнародныя маршруты.
Беларуская чыгунка арганізуе з мая новыя міжнародныя маршруты.
Як паведаміла
Цягнікі пачнуць хадзіць з моманту ўвядзення летняга графіка руху — 29 мая. Плануецца арганізаваць цягнік фарміравання Беларускай чыгункі па маршруце Мінск — Архангельск (цераз Маскву) перыядычнасцю курсавання адзін раз на тыдзень. «Гэта дазволіць больш актыўна развіваць
Маршрут руху цягніка Брэст — Чалябінск запланавана прадоўжыць да Караганды. Цягнік будзе курсаваць цераз Астану. Уводзіцца новы цягнік па маршруце Гродна — Кіеў — Сімферопаль. Плануецца, што ў летні перыяд ён будзе курсаваць да Сімферопаля, а ў зімовы — да Кіева.
На парытэтнай аснове з Латвійскай чыгункай павінны аднавіцца чыгуначныя зносіны Мінск — Рыга.
Апрача таго, запланавана арганізацыя хуткасных зносінаў Мінск — Вільня.
Час у дарозе плануецца скараціць з чатырох да трох гадзін.
Адпраўленне двух цягнікоў прадугледжана са сталіц Беларусі і Літвы ў зручны ранішні і вячэрні час. Для жыхароў прыгранічных тэрыторый плануецца ўвесці ў абарачэнне на парытэтнай аснове дзве пары пасажырскіх
З улікам зацікаўленасці пасажыраў у бесперасадачных зносінах з Азербайджанам плануецца ўвесці ў абарачэнне бесперасадачаны вагон>Брэст — Баку. Таксама мяркуецца ўвесці бесперасадачны вагон Чыта — Мінск, які будзе абслугоўвацца расійскай Федэральнай пасажырскай кампаніяй.
Плануецца змяніць маршруты руху цягнікоў № 64/63 Мінск — Іркуцк, № 113/114 Новасібірск — Брэст і № 144/143 Брэст — Новасібірск. З уводам новага графіка гэтыя цягнікі будуць праходзіць цераз Маскву, Уладзімір, Ніжні Ноўгарад і Перм.
Зараз пасажырскія чыгуначныя зносіны звязваюць Беларусь з Амстэрдамам, Берлінам, Кёльнам, Варшавай, Прагай, Базелем, Варнай, Бухарэстам, Сафіяй, Венай, а таксама сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Літвы, Казахстана.
Каментары