Літаратура1212

Братан. Гумарэска да Дня роднай мовы

Дзея адбываецца на шашы Мінск-Брэст.

Адбываецца на шашы Мінск-Брэст.

— Привет, батя! Садись!

— Дзень добры! Дзякуй, што падабралі.

— О! Белорус?

— Беларус.

— А я, батя, из Москвы. Еду вот в Польшу на пару дней по делам. Хотя мне тут у вас больше нравится. Аккуратно, чисто как в Европе, и красиво, как у нас. Да и народ мы, по существу, один. Друг друга всегда поймем без переводчика. Не то, что поляки… (Пасля паўзы) Ну как тут, вообще, дела у вас?

— Блага.

— Вот! У нас наоборот — плохо. А у вас — благо!.. Да, я тоже слышал, что хорошо! Посмотришь вокруг — благодать-то какая! Всё-таки чудесная наша славянская земля! Так какое ж у вас тут главное благо?

— Свабоды няма, заробкі малыя.

— Ну, не знаю… Что белорусу благо-то русскому плохо. У нас, братан, этому никто не радуется. А власть у вас как, слышал любит с народом советоваться?

— Хэ, ну пыталі ўжо нас тры разы — «рэфэрэндум» называецца…

— Это ж надо! Три раза народ пытали — называется «референдум»!.. А зарплату-то хоть как платят — продукцию предприятия дают, или деньги?

— Грошы даюць.

— И у вас тут что, все за гроши работают? Странные вы люди… Ну так что, братан, домой спешишь?

— Так, спяшаюся. Жонка, дзеці, спяць ужо, пэўна, у ложках.

— В ложках — это что, они такие миниатюрные, что в ложке спать могут? Или это жена допоздна работает на кухне, что там в этих ложках, вилках засыпает?

— Не, я ж кажу «ў ложках», а ня «ў лыжках». Хіба ж магчыма заснуць у лыжках?

— Да, в лыжках — никак. Это в коньках ещё как-то можно. А в лыжах, даже вот в маленьких таких, лыжках, точно не заснёшь, — мешать будут.

— Спяшаюся, бо позна. Паглядзі якая гадзіна…

— Кто гадина, жена?

— Не, жонка добрая, толькі калі спазнюся, сварыцца можа…

— В смысле, — свариться?…

— У сэнсе, што… О, пачакай, тут ужо мне і выходзіць. Ну, дзякуй, я пайшоў! Мне яшчэ сёньня люстра пад столлю павесіць трэба»…

— (Наўздагон, разгублена): Эй, батя, а зачем тебе люстру-то под столом вешать?

— (Здалёк, у адказ): Ды мне яшчэ і дыван да сцяны трэба прыбіць!..

Каментары12

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць