Грамадства1010

Naviny.by атрымалі прэмію за разьвіцьцё расейскага інтэрнэту

Інтэрнэт-газета «Белорусские новости» і яе выдавец інфармацыйная кампанія БелаПАН сталі лаўрэатамі расійскай нацыянальнай «Прэміі Рунета-2006» у намінацыі «Рунет за межамі RU».

Інтэрнэт-газета «Белорусские новости» і яе выдавец інфармацыйная кампанія БелаПАН сталі лаўрэатамі расійскай нацыянальнай «Прэміі Рунета-2006» у намінацыі «Рунет за межамі RU».

Узнагарода прысуджана «за ўнёсак у развіццё расійскага сегмента сеткі інтэрнэт». Ушанаванне пераможцаў адбылося 29 лістапада ў Маскве, на цырымонію быў запрошаны кіраўнік кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай.

А для супрацоўнікаў «Белорусских новостей» паведамленне аб тым, што яны атрымалі гэтую ўзнагароду, стала прыемным сюрпрызам.

«Даволі прыемна, што нас заўважылі на фоне іншых шматлікіх сайтаў. Я лічу, што гэта цалкам справядлівая ўзнагарода, – расказаў пра свае ўражанні Аляксандр Зайцаў, рэдактар сайта «Белорусские новости». – Я паглядзеў спіс намінантаў, гэта настолькі разнастайныя сайты: і СМІ, і асабістыя, і іншых інформагенцтваў. Прыемна, што перамаглі мы.»

Праўда, перад намі не стаяла мэта «заваяваць» увагу расійскіх чытачоў – у першую чаргу мы арыентуемся на беларускую аўдыторыю. Але, калі аб Беларусі, падзеях, што ў тут адбываюцца, даведваюцца з дапамогай нашага інтэрнет-рэсурсу, таксама вельмі добра і пачэсна», – зазначыў А. Зайцаў.

Заснавальнікам штогадовага конкурсу з’яўляецца расійскае Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях.

Фота Лента.Ру

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць