Супрацоўнікі КДБ ведалі пра гэты факт 19 снежня і згадвалі пра яго ў часе допыту.
У Гомелі 6 сакавіка прайшоў з'езд абласной арганізацыі Партыі БНФ, у якім узялі ўдзел старшыня партыі Аляксей Янукевіч і былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў.
Кажучы пра адносіны з іншымі альтэрнатыўнымі
гэтую выбарчую кампанію бруду, няшчырасці, хлусні і ўсяго іншага, дрэннага, я ўбачыў больш ад такіх вось аднадумцаў, чым ад уладаў».
Ён паабяцаў членам партыі быць шчырым і адказаць на ўсе пытанні, што тычацца прэзідэнцкіх выбараў. У прыватнасці, Кастусёў адзначыў, што ў перыяд збору подпісаў і агітацыі ў яго адрас ад лідараў апазіцыі паступалі звароты з угаворваннямі аб зняцці, з подкупам і шантажам. «Апошняя прапанова была такой, што, маўляў, ты знімі сваю кандыдатуру, а на наступным з'ездзе БНФ мы цябе вылучым на пасаду старшыні і падтрымаем сваёй групай, каб цябе абралі. Гэта прапанова была з вуснаў Хадыкі і Вячоркі. Размова была якраз напярэдадні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты», — падзяліўся сакрэтамі выбарчай кампаніі
Паводле яго слоў,
ад аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты яму паступіла прапанова зняць кандыдатуру за пэўную плату — 100 тыс. долараў.
«Гэта прапанова мне паступіла,
калі з тым кандыдатам мы былісам-насам у лесе.
Але
цікава, што супрацоўнікі КДБ пасля майго затрымання [ведалі пра гэты факт і] ў гутарцы са мной гаварылі менавіта пра такую лічбу, і сказалі, што, маўляў, мы цябе паважаем, што ты не ўзяў гэтыя грошы.Гэту павагу я не стаўлю сабе ў заслугу, ад такой структуры. Я вам даю факты, а ацэнку гэтаму дадзім разам», — падкрэсліў Кастусёў.
Ён сцвярджае, што ў перыяд выбараў яго спрабавалі зняславіць, публікавалі на яго «пасквілі», прычым не ўладныя структуры. «У «Народнай волі» ў адным толькі нумары былі два такія артыкулы ў мой адрас. Мы з Аляксеем [Янукевічам] былі ў Сярэдзіча [галоўны рэдактар газеты «Народная воля»], размаўлялі з ім,
але Сярэдзіч сказаў у адкрытую, што давайце грошы і мы апублікуем артыкул, які вы замовіце.
Гэта што — нармальна?» — задаў пытанне
Ён таксама сцвярджае, што апошняе рашэнне, прынятае сумесна кандыдатамі ў прэзідэнты і начальнікамі іх штабоў падчас перамоў на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня, не прадугледжвала паходу на плошчу Незалежнасці. «Чаму людзі пайшлі — мне цяжка сказаць, ва ўсялякім разе, мне прыйшлося ісці, бо людзей спыніць ужо было немагчыма. Ёсць інфармацыя, хто вырашыў змяніць агульнае рашэнне, але я пакуль не скажу,
хто гэта, бо многія сядзяць у турме, і я не маю маральнага права», — растлумачыў Кастусёў.
Паводле яго слоў, план у кандыдатаў у прэзідэнты вечарам 19 снежня быў такі:
«стаяць каля дома на вуліцы Карла Маркса колам». «Проста стаяць. Вялікім колам, і нікуды не хадзіць,
ніякіх штурмаў, адназначна. Адназначна збіраліся праводзіць мірную акцыю», — падагуліў
Каментары