Літаратура3232

Ніл Гілевіч. Выпусці студэнтачку з турмы!

Новыя вершы Народнага паэта Беларусі.

Новыя вершы Народнага паэта Беларусі.


Спыталі мужчыну

Яўгену Стасевічу

Спыталі мужчыну, што доўга пажыў:
— Скажы нам: а чым ты ў жыцці даражыў,
Як Божай любоўю праўдзівай?
— Сям’ёю. Сябрамі. Радзімай.

— Што першай апорай было для цябе,
Калі апынаўся ты ў смутку-журбе
І скруха душу халадзіла?
— Сям’я. І сябры. І Радзіма.

— А што і каго ты тады ўспамінаў,
Калі непаўторна штораз пражываў
Святлістага шчасця гадзіну?
— Сям’ю. І сяброў. І Радзіму.

— Каму ты, утомлены шляхам зямным,
Апошні паклон аддасі — перад тым,
Як Бог да сябе цябе прыме?
— Сям’і. І сябрам. І Радзіме.
31.Х.2010

Ну што, беларусы?

Адна вучанічка на ўвесь Магілёў
Просіць душу ўратаваць ад загубы
Роднаю мовай… Ды пан з халуёў
Крывіць ва ўхмылцы пагардлівай губы.
Адно — на Гародню на ўсю — дзеўчанё
Просіць душу ўратаваць ад загубы
Роднаю мовай… Але чынаўё —
Ні вухам, ні духам! «Не мецьмем рахубы!»

Ну што, беларусы? Дайшлі-дажылі?
Думаем: Бог нам паможа прамілы?
І на святой нашай роднай зямлі
Долю і волю дадуць нам грамілы?
Ці дзвюх вучанічак да мовы любоў
Не дасць нам усім абярнуцца ў рабоў?
2010, лістапад

Натуральнае законнае жаданне

З ліста адной вельмі далёкай ад палітыкі беларускай жанчыны

Паночкі! Даруйце! Я — простая баба
І ў справах дзяржаўных кумекаю слаба,
А можна сказаць: і зусім не кумекаю, —
Ну гэткаю вырасла ў Бога няўмекаю.
Мне добра жывецца, і есца, і п’ецца,
І муж не дае мне адстаўку, здаецца,
І любяць суседзі, і цэняць на працы,
І дзеткі — усе пры дай Божа зарплаце…
Адно мне нялюба: чаму ў тэлевізары
Блішчыць і блішчыць гэны чэрап залізаны?
Няўжо ў нас няма, каб і гэткі ж быў бравы
І гэткі ж разумны, але — кучаравы?
18.Х.2010

Як мала…

Як мала
за мову зямлі беларускай
пакутнікаў!
Як многа
ахвочых па ёй патаптацца
паскуднікаў!

Як мала
за нашу душу беларускую
ратнікаў!
Як многа
ад гэтай душы адшчапенцаў
і здраднікаў!
2010, лістапад

Ведаючы…

Ведаючы, у якім ты чыне
І што род твой звеку не дурны,
Раю як салдату і мужчыне:
Выпусці студэнтачку з турмы!

Хіба ж гэткіх бэсцяць нізавошта?
Асыпаюць лаянкай брыдкой?
Гэткіх трэба ружамі на плошчы
Асыпаць з любоўю трапяткой!
25.ХII.2010

***
Адкуль яны толькі бяруцца —
Цынічныя, жорсткія, прагныя,
І хрысцяць сябе Беларуссю,
Як самыя ў свеце сапраўдныя?

І пруцца, і пнуцца, і лезуць —
У кожную залу трыбунную…
О дзе ты, заступнік наш Езус?
Ці бачыш ты дзейнасць іх бурную?
11.ХII.2010

Эпілог

да збору твораў у 23 тамах

Ну, вось і ўсё! «На гэта звалі».
Што меў зрабіць — зрабіў як мог.
Ці ўсё па-боску, па прызванні?
Пра гэта знае толькі Бог.
31.ХII.2010

Каментары32

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць