Культура33

У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі паэзіі Славаміра Адамовіча «Рым»

15 сакавіка ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ адбылася прэзентацыя шостай кнігі паэзіі паэта і грамадскага дзеяча, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Славаміра Адамовіча «Рым».

У прадмове да кнігі празаік Васіль Якавенка назваў Адамовіча «адчайным і рашучым, простым і шчырым, адораным і адукаваным, суцэльным і моцным».

Як адзначыў Адамовіч, паэзія, як і іншыя віды мастацтва, не трывае мітусні і фальшы. «Трэба не спяшацца жыць, але пражываць свой век трэба на поўную», — падкрэсліў паэт. Ён выказаў надзею, што яго тэксты адпавядаюць гэтаму прынцыпу, «бо як жывеш, так і пішаш».

Па яго словах, вялікая частка зборніка напісаная ў Нарвегіі. «У гэтай краіне мая годнасць дазваляла мне збіраць пустыя бутэлькі і на атрыманыя грошы выдаць кнігу», — сказаў Адамовіч. У вершах кнігі, адзначыў ён, гучыць тэма душэўнага супраціву — адстойвання гонару і годнасці чалавека.

Цяпер Адамовіч працуе над раманам «Цана Еўропы», частка якога апублікаваная ў першым нумары часопіса «Дзеяслоў» за 2011 год.

Паэт выказаў словы падтрымкі Уладзіміру Някляеву, які, па казаў Адамовіч, трывае «абуральны маральны ціск, які мацней фізічнага, калі яму не дазваляюць сустрэцца з дачкой, а ў яго доме пастаянна сядзяць незнаёмыя».

За арганізацыю прэзентацыі Адамовіч выказаў шчырую падзяку намесніку аргкамітэта руху салідарнасці «Разам» Аляксандру Макаеву — свайму сукамерніку па Жодзінскай турме, дзе яны адбывалі адміністрацыйны арышт «за ідэю» пасля падзей 19 снежня на сталічнай плошчы Незалежнасці.

Свае песні ўдзельнікам прэзентацыі выканалі барды Юлія Фралова (разам з сястрой Вольгай) і Таццяна Беланогая.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было45

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання48

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было45

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць