Навука і тэхналогіі

Gemius: Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя за год павялічылася на паўмільёна чалавек

Паводле звестак даследавання, беларуская інтэрнэт-аўдыторыя за год павялічылася на 16,73%. У абсалютных значэннях — з 3.029.760 чалавек у студзені 2010 года да 3.536.647 у студзені 2011 года.

Пра гэта паведаміў Міхаіл Дарашэвіч, прадстаўнік праекта Gemius Belarus — агенцтва па анлайн-даследаваннях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Паводле яго слоў,

інтэрнэт-карыстальнікам называецца чалавек, які на працягу месяца хаця б аднойчы скарыстаўся інтэрнэтам.

Даследаванне праводзілася ў студзені 2011 года. Выбарка анкет — 16.709.

Паводле звестак даследавання, згодна з гендарнымі крытэрыямі аўдыторыя беларускага інтэрнэту выглядае наступным чынам: 51,18% карыстальнікаў мужчыны, 48,82% — жанчыны.

Асноўная маса беларускіх карыстальнікаў — людзі ва ўзросце 25–34 гадоў (28%) і 19–24 гадоў (26,4%).

Колькасць карыстальнікаў ва ўзросце 15–18 гадоў складае 10,31%, 35–44 гадоў — 18,3%, 45–54 гадоў — 12,3%, ад 55 гадоў і больш — 4,5%.

Праведзенае апытанне паказала, што 33,2% беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў маюць вышэйшую адукацыю, 19,5% — поўную сярэднюю, 26,7% — сярэднюю спецыяльную, 11,9% — няскончаную вышэйшую, 7% — няскончаную сярэднюю.

Што да сямейнага становішча, то амаль 43% беларускіх карыстальнікаў не жанатыя/не замужам, 6% — жывуць у грамадзянскім шлюбе.

Па родзе заняткаў большасць карыстальнікаў — 17,7% — школьнікі і студэнты, за імі ідуць спецыялісты/вядучыя спецыялісты — 16,4%, інжынеры/рабочыя на вытворчасці — 10,5%, спецыялісты ў бюджэтнай установе — 6,25%, офісныя работнікі — 5,43%.

У рэгіянальным разрэзе больш за 39% апытаных жывуць у Мінскай вобласці, прыкладна 15% — у Брэсцкай, 12,8% — у Віцебскай, прыблізна 13% — у Гомельскай, 9,83% — у Магілёўскай, 9,5% — у Гродзенскай.

Пры гэтым 71,48% апытаных адзначылі, што карыстаюцца інтэрнэтам штодня,

17,28% — тры-пяць разоў на тыдзень, 8,26% — адзін-два разы на тыдзень, амаль 3% — адзін-тры разы на месяц.

У якасці месца доступу прыблізна 90% рэспандэнтаў назвалі выхад у інтэрнэт з дому, 27,86% карыстаюцца інтэрнэтам на працоўным месцы. Амаль 48% рэспандэнтаў для гэтых мэтаў выкарыстоўваюць шырокапалосны доступ, прыкладна 18,5% — мадэмнае злучэнне, 5,5% — мабільную сувязь, 3,3% — Wi-Fi.

Gemius — міжнароднае даследчае агенцтва, еўрапейскі лідар і піянер у сферы вымярэння інтэрнэту і даследаванняў у інтэрнэце. Вымярэнне анлайн-аўдыторыі gemiusAudience з’яўляецца стандартам амаль у палове краін Еўропы.

Агенцтва Gemius было заснавана ў Польшчы ў 1999 годзе і актыўна дзейнічае больш як у 30 краінах Еўропы і Блізкага Усходу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну1

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць