Улада22

Эштан: Змякчэнне абвінавачанняў па справе аб «масавых беспарадках» не паўплывала на пазіцыю ЕС

Змякчэнне абвінавачанняў шэрагу фігурантаў па справе аб масавых беспарадках не паўплывала на пазіцыю Еўрасаюза.
Пра гэта БелаПАН паведаміла Маяла Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Пазіцыя Еўрасаюза з нагоды сітуацыі ў Беларусі вельмі ясная і застаецца без зменаў», — заявіла Качыянчыч.

Яна нагадала аб патрабаванні ЕС да беларускіх уладаў «аб неадкладным і безумоўным вызваленні і рэабілітацыі ўсіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах».

Паводле яе словаў, у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі ЕС «гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва».

Часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель 30 сакавіка сказаў БелаПАН: «Калі абвінавачанні змякчаныя, то гэта добрыя навіны». Разам з тым ён таксама запатрабаваў вызвалення і рэабілітацыі абвінавачаных па палітычных матывах.

Як паведамлялася раней, следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 30 сакавіка змяніла абвінавачанне Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Уладзіміру Някляеву, Анастасіі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму і Аляксандру Фядуту. Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Экс-кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Віталь Рымашэўскі, давераныя асобы Някляева Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк, кіраўнік выбарчага штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў і намеснік старшыні незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010.

Раней ім было выстаўленае абвінавачанне па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Максімальнае пакаранне па артыкуле 342 КК — тры гады пазбаўлення волі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ7

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Першы аўтамат па продажы кветак паставілі ў Мінску1

На Алімпіядзе ў Мілане выступаюць маці і сын — упершыню ў гісторыі! Для яе гэта ўжо сёмыя гульні

«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак29

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ7

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць