«Газпром» разлічвае выйграць у судовым працэсе з Літвой, заявіў намеснік кіраўніка расійскага газавага холдынгу Валерый Голубеў.
У цяперашні час паміж Літвой і «Газпромам» ідуць спрэчкі наконт цэнаў на газ і ўмоваў працы літоўскага прадпрыемства Lietuvos dujos, які займаецца закупкай, транспартаваннем, размеркаваннем і канчатковым продажам газу на тэрыторыі Літвы.
«Мы будзем судзіцца і выйграем», — сказаў Голубеў.
Каментары