Пра тое, як пачуваецца ў турме эліта былога егіпецкага рэжыму, распавядае The New York Times.
Пра тое, як пачуваецца ў турме эліта былога эгіпецкага рэжыму, распавядае The New York Times.
Тора-фарм — эгіпецкая турма, двухпавярховы бэтонны будынак, дзе шмат гадоў утрымліваліся тыя, каго рэжым Хосьні Мубарака лічыў сваімі праціўнікамі.
Цяпер у камэрах Тора-фарм сядзіць хіба ня ўвесь сьпіс былога кіраўніцтва Эгіпту: Гамаль Мубарак – зьняволены №23, яго старэйшы брат Алаа, адзін з найбагацейшых людзей Эгіпту – вязень №24, прэм'ер-міністар Ахмэд Назіф, які аднойчы сказаў, што эгіпцяне не гатовыя да дэмакратыі, Закарыя Азьмі, найбліжэйшая давераная асоба прэзыдэнта, Фатх Сурур, сьпікер парлямэнту, і многія іншыя.
Паводле іх турэмшчыкаў, усе яны агаломшаныя зьменай, якая адбылася ў іх жыцьці. Яны ядуць ежу, якую прывозяць іх родныя -- права, якое маюць вязьні, пакуль яны не асуджаныя. Але Гамаль Мубарак, які дзеліць камэру з братам, часта адмаўляецца есьці.
«Яны зламаныя, яны робяць усё, што ім загадваюць, і не падаюць голасу», - кажа адзін зь іх турэмшчыкаў.
Былы прэзыдэнт не ў Тора-фарм, але яго здароўе палепшылася і ня выключана, што ён хутка таксама трапіць за краты. Напрыканцы мінулага тыдня Хосьні Мубарак быў перавезены ў ваенны шпіталь у Каіры, чакаецца, што днямі ён будзе дапытаны сьледчымі аддзелу па барацьбе з карупцыяй генэральнай пракуратуры.
Вышэйшы адміністрацыйны суд Эгіпту абвясьціў у суботу, што былая кіроўная Нацыянальна-дэмакратычная партыя распушчаная, а яе маёмасьць перадаецца ў даход дзяржаве.
Але многія людзі не асабліва радуюцца.
Паводле іх, нават калі былыя слупы рэжыму паўстануць перад судом, гэта падвядзе рахункі з мінулым, але не пакажа шляху у будучыню.
Шмат хто адзначае, што на зьмену масавым пратэстам прыйшла ўлада вайскоўцаў, якія кіруюць указамі. Парлямэнцкія выбары адбудуцца толькі ў верасьні. Улады нічога ня робяць для аднаўленьня турызму – адной з галоўнай крыніц даходаў нацыянальнай эканомікі.
Аднак арышты і зьняволеньні кіраўнікоў былога рэжыму задавальняюць пачуцьцё справядлівасьці ці прынамсі помсты.
Газэты распавядаюць пра ўмовы ўтрыманьня высокапастаўленых вязьняў, паведамляецца, што некаторыя зь іх здолелі схаваць ад ахоўнікаў мабільныя тэлефоны.
«Чаму ім – спэцыяльныя ўмовы? - абураецца жыхар Каіру Ахмэт Хосьні, - Так, гэта цуд, што яны патрапілі туды, але яны там, бо яны карумпаваныя».
«Было шмат несправядлівасьці – адзначае наведнік кавярні каля плошчы Тахрыр Галід Юсуф – Слава Алаху, што яны цяпер у турме».
«Гэта не пяцізоркавы гатэль – кажа адзін з супрацоўнікаў Тора-фарм. - Гэта нармальная турма, яе часам называюць пяцізоркавым гатэлем, бо тут утрымліваюцца высокапастаўленыя асобы».
Усе зьняволеныя маюць два ложкі, тэлевізар без спадарожнікавай антэны і невялічкую лядоўню. Усе вязьні апранутыя ў аднолькавае белае адзеньне, штодзень яны маюць права на прагулку на працягу 3-4 гадзінаў.
Гамаль Мубарак за кратамі страціў палову сваёй вагі, ён вельмі мала есьці і амаль ня сьпіць. Вязень рэдка выходзіць на прагулку і амаль не камунікуе зь іншымі вязьнямі.
«Яны знаходзяцца ў вельмі кепскім псыхалягічным стане» - адзначае прадстаўнік кіраўніцтва турмы. Але ён не кажа, што гэтыя людзі заслугоўваюць сымпатыі: «Цяпер у нашай дзяржаве існуе вяршэнства закону, калі тыя, хто наверсе, нясуць роўную адказнасьць зь іншымі».
Былы кандыдат у прэзыдэнты Айман Нур правёў пры Мубараку ў Тора-фарм пяць гадоў, што было палітычным перасьледам. «Сёньня ў турме сядзяць злодзеі, а сумленныя людзі свабодныя» - кажа ён.
-
Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу
-
Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі
-
Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»
Каментары