Улада105105

Апазіцыя рыхтуе Народны сход 8 кастрычніка

Сход пройдзе не толькі ў Мінску, але і ў раённых цэнтрах.

Сёння прадстаўнікі апазіцыі абвесцілі пра намер правесці 8 кастрычніка (субота) Народнага схода.
Гэтую ідэю агучылі прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, АГП, партыі левых «Справядлівы свет», незарэгістраванай партыі «Беларускі рух», «Гавары праўду», БСДП. Вядома таксама, што ідэю падтрымалі сацыял-дэмакраты Сідарэвіча і «Еўрапейская Беларусь».

Кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч кажа, што акцыя будзе прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за годную працу.
Сход прымеркаваны да складанай сітуацыі ў эканоміцы краіны, асноўныя лозунгі будуць сацыяльнымі.

Сярод патрабаванняў: спыненне роста цэнаў, забяспечыць годныя заробкі і пенсіі, магчымасць абмену валюты, не дапусціць беспрацоўя, спыніць продаж прадпрыемстваў, гарантаваць свабодную працу незалежным СМІ, рассакрэціць прэзідэнцкі фонд.

«Патрэбен адзіны штаб, які б каардынаваў пратэстны рух. Гэта небяспечна, але мы не павінны пакідаць рабочых адзін на адзін з уладамі», — кажа Г. Фядыніч.

Па ягоных словах, ужо зараз апазіцыя пачынае інфармацыйную працу ў 48 гарадах краіны. Мяркуецца, што сход адбудзецца не толькі ў сталіцы, але і ў абласных і раённых цэнтрах.

«Не выключана, што тэмпература кіпення ў рабочым асяродку будзе максімальнай праз тыдзень ці два, то мы падтрымаем людзей. Будзем разам з імі», — гаворыць прафсаюзны лідар.

Намеснік старшыні АГП Леў Марголін кажа, што ўлада так і не прадэманстравала «ніякай пазітыўнай праграмы для выхаду з крызісу». «Калі справы так пойдуць далей, то мы будзем ставіць пытанне сыходу ўлады», — кажа Марголін.

«Раней людзі казалі, што не ідуць у палітыку, каб карміць свае сем’і. Цяпер яны вымушаныя ісці ў палітыку, каб карміць сем’і», — гаворыць В.Івашкевіч.

Палітык кажа, што ў выпадку, у парушэнне канстытуцыйных нормаў, адмовы ў правядзенні сходаў трэба збірацца ля адміністрацыйных будынкаў гарадоў. Івашкевіч гаворыць, што менавіта на сходах пасля абмеркавання будзе прынятая наступная стратэгія дзеяння, ці гэта будзе доўгатэрміновы страйк, ці вулічныя акцыі пратэсту, ці нешта іншае.

Каментары105

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі10

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць