Грамадства3030

Алегу з Нямігі, які пацярпеў ад міліцыі, сабралі два мільёны цягам дня

Злёгку збянтэжаны, Алег выслухоўваў мінчукоў: «Алег, ведайце, што вы не адзін», «Вы ўскалыхнулі краіну», «Можна паціснуць вам руку».

На працягу дня беларусы сабралі каля двух мільёнаў рублёў у дапамогу Алегу, які 25 мая заступіўся за студэнта-безбілетніка на прыпынку каля гандлёвага дома «На Нямізе».

Нагадаем, у выніку канфлікту з рэвізорам «Мінсктранса» і супрацоўнікамі міліцыі мужчыну абавязалі выплаціць штраф у 700 тысяч. Спачатку яго актыўна баранілі людзі ў аўтобусе і на прыпынку: даведзеныя да роспачы ростам цэнаў, людзі абураліся дзеяннямі ўладаў.

Даведаўшыся пра такое развіццё падзей,

у сацыяльных сетках актыўна падхапілі ініцыятыву сабраць у дапамогу Алегу сродкі на аплату штрафу. Сабраная сума з ліхвой яго пакрые.

Навіну аб бойцы з міліцыяй на Нямізе актыўна абмяркоўвалі на форумах і ў сацсетках. Калі з’явілася інфармацыя аб тым, што Алега аштрафавалі, дзясяткі людзей адгукнуліся з жаданнем аказаць яму матэрыяльную дапамогу. Вынікі арганізаванай у сацсетках акцыі па зборы сродкаў, мякка кажучы, здзівілі. Так, толькі з дапамогай Twitter за 4 гадзіны было сабрана больш за 1 млн 290 тысяч рублёў. Нямала сабралі таксама блогеры.

А 18.30 на прыпынку на Нямізе, дзе 2 дні таму і адбылася бойка, сабралася каля трыццаці чалавек, якія пажадалі асабіста перадаць Алегу сродкі, сказаць словы падзякі і паціснуць руку. Злёгку збянтэжаны, Алег дзякаваў мінчукам, якія падыходзілі да яго са словамі: «Алег, ведайце, што вы не адзін», «Дзякуй, што вы ёсць», «Дзякуй за грамадзянскую пазіцыю», «Вы ўскалыхнулі краіну», «Можна паціснуць вам руку».
Людзі падыходзілі і сыходзілі, хтосьці затрымліваўся. Але дзесьці
хвілін праз 15, са з’яўленнем людзей у цывільным, усе разышліся.

— Дзякуй усім вялізны, сябры, я узрушаны. Я ніяк не чакаў такога эфекту, шчыра кажучы, усяго толькі хацеў дапамагчы чалавеку, — дзякаваў Алег усім прысутным. — Калі бачыш бязмежжа з боку кантралёраў, заўсёды хочацца дапамагчы…

— Як думаеце, чаму людзі сталі на ваш бок?

— Мусіць, калі я ляжаў на зямлі, усе думалі, што гэта я не аплаціў праезд. Мабыць, у кожнага здараліся такія сітуацыі, калі кантралёр патрабаваў аплаты штрафу на месцы, хоць разбіся, але аплаці. А тут яшчэ міліцыя, гэта людзей і зачапіла. Мабыць, быў нейкі прэцэдэнт, — разважае Алег.

— Апратэстоўваць рашэнне суда я не буду. Зразумела, што міліцыя працавала як след, яна затрымлівала парушальніка, які не падпарадкаваўся ёй.
Уявіце супрацоўніка міліцыі, які б мяне адпусціў — ён бы дрэнна сябе адчуваў, тое самае кандуктарка-кантралёрка. Таму для іх было альбо загінуць на месцы, або ўзяць мяне…

— Як выдаткуеце сабраныя для вас сродкі?

— Аплачу штраф, а рэшту… Заўсёды ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе, у іх ёсьць рахункі…

Як паведаміў Алег, сам ён ездзіць з праязным, працуе цяпер развозчыкам вады.

— Што будзеце зараз рабіць?

— Хачу купіць сабе барвовую кашулю, такую ​​ж, у якой быў тады — тую памыў і пакіну яе як рэліквію, на памяць.

Праводзілі Алега апладысментамі.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць