Вайна77

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі

Расія апошнім часам павялічыла колькасць атак беспілотнікамі, якія запускаюцца з тэрыторыі Беларусі або ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Разам з тым Андрэй Дземчанка адзначыў, што цяпер на тэрыторыі Беларусі няма значнай колькасці расійскіх войскаў, а таксама не зафіксавана перакіданне дадатковых падраздзяленняў, якое магло б сведчыць пра падрыхтоўку новага маштабнага наступу на Украіну з паўночнага напрамку.

Паводле яго слоў, украінскі бок, аднак, працягвае лічыць пагрозу з боку Беларусі актуальнай. Сярод магчымых рызык называюцца як імавернасць паўторнага ўварвання ў іншым фармаце, так і магчымыя правакацыі на мяжы з мэтай адцягнуць украінскія сілы ад іншых участкаў фронту.

Асобна Дземчанка адзначыў, што Расія працягвае ціснуць на Беларусь, спрабуючы дамагчыся яе больш актыўнага ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Каментары7

  • Ю
    06.06.2026
    и дальше что ..
  • не наша вайна, 97% Беларусаў супраць
    06.06.2026
    "украінскі бок, аднак, працягвае лічыць пагрозу з боку Беларусі актуальнай. Сярод магчымых рызык называюцца як імавернасць паўторнага ўварвання" ЭЗ ЛЯВАЦКАЯ ЛУХТА -палітыканства , не наша вайна, 97% Беларусаў супраць, вайны паміж намі ніколі не будзе нам і Ук. зямлі хапае
  • ...
    06.06.2026
    Дык з Беларусі, ці ўздоўж мяжы? Ёсць істотная розніца.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць